Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску мае адбыцца паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне


Сытуацыя ў зоне канфлікту па стане на 30 ліпеня (націсьніце, каб разгарнуць)
Сытуацыя ў зоне канфлікту па стане на 30 ліпеня (націсьніце, каб разгарнуць)

Пра такую дамоўленасьць інфармуе прэс-служба прэзыдэнта Ўкраіны.

Плянуецца, што ў сустрэчы прымуць удзел другі прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, амбасадар Расеі ва Ўкраіне Міхаіл Зурабаў і прадстаўнік АБСЭ.


Расея ўхваліла гатоўнасьць Беларусі правесьці ў Менску кансультацыі па ўкраінскім крызысе. Пра гэта 30 ліпеня ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.

29 ліпеня прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка пагадзіўся зрабіць Менск пляцоўкай для перамоваў па вырашэньні ўкраінскага крызіса. Як паведаміла прэс-служба беларускага прэзыдэнта, з такой прапановай да кіраўніка Беларусі зьвярнуўся па тэлефоне прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG