Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк распаўсюджвае ў Беларусі ўлёткі з заклікамі назапашваць зброю і ехаць ваяваць ва Ўкраіну


Зянон Пазьняк
Зянон Пазьняк

​​«Так, гэта робіць Зянон Пазьняк, — пацьвердзіў Радыё Свабода намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

У Менску па паштовых скрынях невядомыя распаўсюджваюць улёткі ад імя Зянона Пазьняка з заклікам рыхтавацца да партызанскай вайны з Расеяй.

Адна з улётак апынулася ў распараджэньні сайта «Беларускі партызан».

Лідэр КХП-БНФ Зянон Пазьняк заклікае беларусаў яднацца ў невялікія групы па 2-3 чалавекі, шукаць зброю і рыхтавацца да супраціву Расеі, якая пагражае нацыянальнай бясьпецы і незалежнасьці Беларусі.

«Так, гэта робіць Зянон Пазьняк, — пацьвердзіў Радыё Свабода намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі. — Якімі мэханізмамі распаўсюду ён валодае, цяжка сказаць. Ён працуе ня толькі з партыяй, але і зь іншымі структурамі, якія могуць распаўсюджваць зварот зь яго подпісам. Партыя КХП-БНФ гэтым не займаецца. Зянон Пазьняк — нацыянальны лідэр, зь якім працуюць розныя структуры».

Таксама ва ўлётцы сказана, што расейска-ўкраінская вайна — гэта і беларуская вайна. Лідэр КХП-БНФ заклікае беларусаў дапамагаць ўкраінцам, ехаць добраахвотнікамі і ўступаць у батальёны.

Раней МУС Беларусі распаўсюдзіла заяву, у якой папярэдзіла беларусаў аб крымінальнай адказнасьці за ўдзел у баявых дзеяньнях у суседняй краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG