Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распаўсюднікаў расейскіх сьцяжкоў здалі ў міліцыю


Яўген Анішчанка
Яўген Анішчанка

Яўген Анішчанка, актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, выклікаў нарад міліцыі на станцыю Хорабрава, калі заўважыў двух распаўсюднікаў з расейскімі трыкалёрамі.

Сьцяжкі, як высьветлілася, распаўсюджвалі жыхары Барысава, — кажа Яўген Анішчанка:

«Распаўсюднікі зьявіліся, калі цягнік зь Менску пад’яжджаў да Воршы, у раёне апошняй перад горадам станцыі Хорабрава. Мы выклікалі міліцыю, і міліцыянты спрацавалі хутка: распаўсюднікаў затрымалі, на іх склалі пратакол за несанкцыянаваны гандаль.

Высьветлілі асобы затрыманых, імі аказаліся двое жыхароў Барысава, Максім Ц. 1989 году нараджэньня, і Павал Ж., 1977 году нараджэньня. Абодва глуханямыя. Адзін зь іх здолеў патлумачыць, што сьцяжкі ім прывозяць з Расеі бясплатна, а ў Беларусі яны іх прадаюць за грошы, каб атрымаць прыбытак».

Яўген Анішчанка раіць усім скарыстацца ягоным прыкладам: здаваць нелегальных гандляроў у міліцыю, бо за гандаль у неналежным месцы прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць. Актывіст хоча трапіць і на суд над нелегельнымі гандлярамі расейскай сымболікай.

Аднак такая тактыка спрацоўвае не заўсёды: у траўні гэтага году віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, заўважыўшы распаўсюднікаў расейскіх сьцяжкоў, таксама зьвяртаўся ў міліцыю. Пакуль Левінаў пераконваў дзяжурных на тэлефоне, што на ягоных вачах чыніцца правапарушэньне, распаўсюднікі — хлопец і дзяўчына — бесьперашкодна зьніклі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG