Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз унёс у чорны сьпіс прадстаўнікоў ДНР і ЛНР


Ігар Стралкоў
Ігар Стралкоў

Эўразьвяз унёс прадстаўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік ў пашыраны санкцыйны сьпіс.

У яго трапілі 11 чалавек, у прыватнасьці, так званы прэм’ер-міністар ДНР Аляксандар Барадай і кіраўнік службы бясьпекі самаабвешчанай рэспублікі Аляксандр Хадакоўскі. У сьпіс таксама ўвайшлі прадстаўнікі Луганскай народнай рэспублікі. Адпаведнае паведамленьне апублікавана на сайце Афіцыйнага часопісу ЭЗ.

Аб пашырэньні абмежавальных захадаў Рада Эўразьвязу паведаміла 11 ліпеня. Усяго ў санкцыйныя сьпісы пасьля далучэньня Крыму і Севастопалю да Расіі цяпер уключаны 72 чалавекі. Пры абмеркаваньні новага пакету санкцыяў у шэрагах Эўразьвязе паўсталі сур’ёзныя рознагалосьсі: такія краіны, як Вялікабрытанія, Латвія, Літва, Польшча і Швэцыя настойвалі на ўключэньні ў яго высокапастаўленых чыноўнікаў і палітыкаў, імкнучыся зрабіць больш адэкватнай рэакцыю Эўразьвязу на падзеі на Ўкраіне, — падкрэсьліла дыпляматычная крыніца.

У канцы чэрвеня на саміце ў Брусэлі Эўразьвязу заяўлялі, што, калі Расея ня зьменіць сваю палітыку ва Ўкраіне, санкцыі будуць больш жорсткімі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG