Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варонежы напалі на праваабаронцу Андрэя Юрава


Андрэй Юраў
Андрэй Юраў

У аўторак увечары ў Варонежы каля Дому правоў чалавека ўчынены хуліганскі напад на сябра Савету пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Андрэя Юрава.

Паводле Юрава, на вуліцы да яго падышлі двое чалавек у чорных масках, нанесьлі некалькі ўдараў і пырснулі зялёнкай у твар.

У выніку мэтанакіраванага хуліганскага нападу Юраў атрымаў хімічны апёк вачэй, паведамляе сайт Савету.

Мясцовыя праваабаронцы лічаць, што гэты напад зьяўляецца часткай сплянаванай кампаніі супраць Дому правоў чалавека.

Тры дні таму ў Варонежы завяршыўся фэстываль «Город прав». Паводле арганізатараў, супраць удзельнікаў мерапрыемства была праведзеная сэрыя правакацый, каб «даказаць, што існуе пятая калёна, якая падрывае грамадзянскія асновы дзяржавы». Адной з такіх акцый стала ўсталяваньне рэклямнага пляката з фотаздымкамі і абразамі шэрагу сацыяльна-актыўных гараджан.

Андрэй Юраў у Савеце кіруе пастаяннай камісіяй па правах чалавека за мяжой. 25 чэрвеня ён прызначаны сустаршынёй часовай працоўнай групы па маніторынгу захаваньня правоў чалавека на тэрыторыі Ўкраіны і сустаршынёй часовай працоўнай групы па садзейнічаньні разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Крыме.

Андрэй Юраў пасьля нападу, здымак з Твітэра
Андрэй Юраў пасьля нападу, здымак з Твітэра

У Беларусі Андрэй Юраў вядомы як кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. У 2011 годзе ён быў дэпартаваны зь Беларусі з забаронай уезду на 2 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG