Сярод іншага прафэсар Куінзскага коледжу Гарадзкога ўнівэрсытэту Нью-Ёрку распавёў пра тое, як ён параіў Іосіфу Бродзкаму творы Васіля Быкава, пасьля чаго Бродзкі пачаў рыхтаваць ліст у Нобэлеўскі камітэт з рэкамэндацыяй узнагародзіць Быкава.
Бэрд: Мы мелі вялікі гонар працаваць разам з Іосіфам Бродзкім у Аддзеле славянскіх дасьледаваньняў і славянскай літаратуры. Мы сталі добрымі сябрамі — ён разам са мной і маёй жонкай упершыню наведаў кітайскі рэстаран, калі ён прыбыў у ЗША. Я шмат гаварыў яму пра Быкава, і ён папрасіў мяне даць нешта пачытаць. У мяне былі ўсе творы Быкава па-расейску. Іосіф чытаў іх і пасьля мы за абедам іх абмяркоўвалі. Ён быў вельмі уражаны творчасьцю Быкава і сказаў, што быў бы рад прапанаваць і падтрымаць яго кандыдатуру на Нобэлеўскую прэмію ў літаратуры і таму хацеў бы пазнаёміцца бліжэй зь яго творчасьцю і зразумець яе. І калі б не яго заўчасная сьмерць, ён, вядома, б гэта зрабіў.
Соўсь: А што канкрэтна гаварыў Бродзкі пра творы Быкава?
Бэрд: Звычайна ён прачытваў адзін раман, і тады мы за абедам яго абмяркоўвалі. Я ня памятаю ўжо, які. Ён быў уражаны шчырасьцю, мужнасьцю, болем, якія ён адчуваў у кнізе. Але перадусім ён гаварыў пра сумленьне, пра тое, што Быкаў – сумленьне нацыі, які апісваў балючую рэальнасьць так, што яна адгукалася ў чалавечых сэрцах, нягледзячы на наступствы. Сумленьне і мужнасьць – гэтыя словы Бродзкі паўтараў зноў і зноў. Ён прачытаў прынамсі чатыры кнігі Быкава перад тым, як памёр.
Цалкам інтэрвію з Томасам Бардам на нашым сайце ў пятніцу.