Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад беларуска-кітайскі тэхнапарк закладуць камень


Беларуска-кітайскі тэхнапарк пабудуюць у маляўнічых мясьцінах
Беларуска-кітайскі тэхнапарк пабудуюць у маляўнічых мясьцінах

19 чэрвеня а 15 гадзіне заплянаваная ўрачыстая закладка першага каменя ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку і пачатак будоўлі.

Мяркуецца, што ў цырымоніі прымуць удзел менскія чыноўнікі і прадстаўнікі беларускага ўраду.

Беларуска-кітайскі тэхнапарк задумваўся як грандыёзны сумесны праект, тэрмін рэалізацыі якога — 30 гадоў, і які ў пэрспэктыве штогод павінен прыносіць дзясяткі мільярдаў прыбытку.

Ідэя стварыць Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк у Смалявіцкім раёне ўпершыню абмяркоўвалася яшчэ ў сакавіку 2010 году. У Менск тады прыяжджаў намесьнік старшыні КНР Сі Цзіньпін, было падпісана пагадненьне, якое ратыфікавалі ў абедзьвюх краінах яшчэ два гады таму.

Праект будаўніцтва выклікаў незадаволенасьць мясцовых жыхароў, уладальнікаў дачных участкаў і экалягічных актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG