Будзе надалей вісець на слупе каля ўнівэрсытэту і царквы. І сьвежая навіна: нам унутранай славы робіцца замала, мы прагнем фэст нацкультураў у Горадні запісаць у кнігу рэкордаў Гінэса. Няхай ведае сьвет! Аб гэтым паведамляе мясцовае радыё.
Дзесяць разоў танчылі на вулічных сцэнах грэкі, ураджэнцы Беларусі, Паволжа і Каўказу. Фэст рэгулярна праходзіць кожныя два гады. І за васямнаццаць гадоў ні разу асабіста не завітаў на яго Аляксандар Лукашэнка, хаця пра яе, пра дружбу народаў, успамінаць на трыбунах любіць. Больш за тое, як вынікае, гэта адзін з кітоў, на якіх трымаецца славутая «стабільнасьць». Ну, але ўсім вядома, што ён езьдзіць на Славянскі базар. На базары, канечне, весялей.
Не абы якая іншая навіна: раней фэст называлі «сьвятам народаў Беларусі». Цяпер нарэшце вырашана, што ў Беларусі толькі адзін народ, які, апроч тытульнай нацыі, складаюць іншыя прадстаўнікі, якіх можа быць шмат, а некаторых — на пальцах пералічыць. А яшчэ ўчора ў нястрымнай пагоні за лічбамі кожнага менавалі абавязкова «народам Беларусі». Прычым усе былі роўныя, ніякай дыскрымінацыі: палестынцы, карэйцы, баліварыянцы, беларусы, усе аднолькавыя, інтэрнацыяналізм! Ну, хто такія беларусы ўрэшце? Адзін з народаў нашай сяброўскай рэспублікі, кропка.
Цяпер мабыць дайшло, што з агнём гуляць ня варта, і «народы Беларусі» — выдатная прынада для выканаўцаў гэтак званай «фэдэралізацыі» — адарваньня кавалкаў краіны з мэтай далучыць да Расейскай фэдэрацыі. Якой, зрэшты, праглынуць Беларусь цалкам няцяжка было б і пад наступным соўсам — прыналежнасьці яе да «рускамоўнага насельніцтва» альбо, што сягае яшчэ шырэй — «рускага сьвету». Перашкодай хіба што цяперашняя вайна на ўсходзе Ўкраіны.
Успамінаецца сустрэча з арганізатарамі гарадзенскага фэсту, пытаньні гучалі каверзныя. «Якія такія новыя нацыянальнасьці будуць? Можа такія, якіх не існуе?» На вуліцы якраз былі здымкі з ранейшага сьвята: зухаватыя казакі ў фуражках і галіфэ, з нагайкамі ў руках. Але начальства не пацьвердзіла, што будуць новыя ваенізаваныя «народы». Больш за тое, адзін з чыноўнікаў амаль пакрыўдзіўся. У краіне ў наяўнасьці прадстаўнікі 141 нацыянальнасьці, але некаторых толькі адзін-два, шчыра паведаміў ён. Напрыклад швэдаў і нарвэжцаў, і ствараць новыя нацыянальна-культурныя аб’яднаньні ніхто на дзяржаўным узроўні ня ставіць задачу.
Іншымі словамі, удзел у апошнім сьвяце «англічан і італьянцаў» больш не азначаў аўтаматычны запіс іх у «народы Беларусі». Начальства пакінула іх абачліва Англіі ды Італіі. Ня будзем аспрэчваць — чые яны! Праўда, прынамсі дзяржаўныя СМІ кінуліся ў іншую крайнасьць: сталі называць фэст «сьвятам нацыянальных меншасьцяў». Крыху памылкова, некарэктна нават, але па сутнасьці ў дзесятку. Удзел беларускай «абшчыны», беларускі падворак на сьвяце — сапраўды сьведчаньне, што яна такая ж меншасьць, як тыя італьянцы з англічанамі (ня кажучы аб астатніх), толькі больш істотная. Калі ў горадзе няма ніводнай нацыянальнай школы, калі родная мова вывучаецца як замежная, то хто такія беларусы ў Горадні? Рускамоўныя пераважна людзі, якія любяць глядзець РТР з Пуціным і марыць пра маскоўскія заробкі.
Ну, а хто такія беларусы, якія жывуць па заграніцах? Ці маюць яны права ўдзельнічаць у вялікім фальклёрным сьвяце на Бацькаўшчыне? Ці патрэбны яны тут? Чаму замежныя беларусы ня ўдзельнічаюць у гарадзенскім сьвяце? Яны хіба лішнія? Чыноўнік агарошыў: чым менш будзе прадстаўнікоў дыяспар з-за мяжы, тым лепш. Чаму? Таму што іх удзел будзе «ва ўшчэрб» нацыянальна-культурным аб’яднаньням гарадзенскага фэсту. Паколькі ён унутрырэспубліканскі, а не міжнародны.
Аднак патрыёты могуць спаць спакойна, беларусы сьвету яшчэ спатрэбяцца! Раз на тры гады будзе фэст беларусаў замежжа. Начальства прызнаецца: першы ўжо быў, але прайшоў дрэнна, незаўважаным. Чаму? Хтосьці дадумаўся пахваліцца перад дыяспарай галоўнай музычнай падзеяй рэспублікі. Далі беларускаму сьвету пляцоўку ў Віцебску ў час Славянскага базару. Цяпер начальства прызнаецца: былі толькі дзьве нататкі па пары радкоў у газэтах. Ня проста згубіўся фэст на гучным фоне канцэртаў базару, яго, маўляў, як быццам і не было зусім. Вельмі самакрытычна! Няцяжка ўявіць прыкрасьць замежных землякоў, якія трапілі на грандыёзную папсовую тусоўку, на яе задворкі. Зараз начальства абяцае выправіць памылку, «правесьці шырока, у зручны час, калі заканчваюцца славянскія базары, дажынкі і гэтак далей». Прычым у сталіцы, і не ў заводзкім «дэка», а «ў палацы рэспублікі» і «тады беларусы замежжа будуць адчуваць, што фэст прысьвечаны ім».
Дарэчы, і час вядомы — 5-7 верасьня. І называцца будзе годна «фэстывалем мастацтва беларусаў сьвету». Якраз будзе сьвята горада-героя. Запрошаныя, у прыватнасьці, беларусы з Аргентыны, Італіі, Галяндыі, Бэльгіі, паступілі ўжо заяўкі на ўдзел. Ну вось, а мы думалі, што начальства эмігрантаў ня любіць, пагарджае замежнымі беларусамі. Не, начальства трымае іх у галаве, але «каб не ва ўшчэрб дружбе народаў».

Беларусы сьвету