Амбасадар Аляксандар Сурыкаў 11 чэрвеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску выказаў стаўленьне да пазыцыі афіцыйнага Менску ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны:
«Беларусь адносінаў да ўнутрыўкраінскага канфлікту ня мае, але ацэначную пазыцыю яна ў стане мець, гэта яе права, як і права любога грамадзяніна Беларусі. Прэзыдэнт Лукашэнка выказвае сваю пазыцыю, і іншую ён выказаць ня можа, таму што гэта краіны-суседзі, вы жывяце побач», — сказаў Сурыкаў.
Ён адзначыў, што суседзяў не выбіраюць, таму «прыйдзецца жыць у міры і дружбе».
«Хоць у іншых грамадзян Беларусі могуць быць іншыя пункты гледжаньня. Мы да гэтага ставімся вельмі спакойна», — заявіў расейскі пасол.
Разам з тым на прэсавай канфэрэнцыі выявілася, што Расея не сьпяшаецца выдаваць абяцаныя Беларусі крэдыты. Для таго каб Беларусь атрымала міждзяржаўны крэдыт у памеры 2 мільярды даляраў ад Расеі, гэты працэс трэба юрыдычна аформіць, — заявіў Аляксандар Сурыкаў.
Ён патлумачыў: для таго каб грошы прыйшлі ў Беларусь, патрэбна, па-першае, каб Дзяржаўная Дума ўнесла папраўкі ў бюджэт на гэты год, бо рашэньне пра выдачу 2 мільярдаў прымалася напрыканцы мінулага году. А па-другое, патрэбна ўдакладніць усе ўмовы дамовы пра крэдыт.
9 траўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што грошы паступяць у Беларусь цягам тыдня. Аднак прайшло ўжо больш за месяц, а Расея так і не аформіла крэдыт.