Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Украіна будзе супрацоўнічаць з Эўразійскім саюзам


Альтэрнатыву Захаду кіраўнік Беларусі бачыць у Эўразійскім эканамічным саюзе.

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня ў інтэрвію сэрбскім СМІ — тыднёвіку «Палітыка» і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Радыё і тэлебачаньне Сэрбіі»:

«Я не гавару пра Кітай, мы зь ім ужо размаўляем, супрацоўнічаем. Сёньня Віетнам, Індыя заявілі пра гэта, іншыя дзяржавы. Я ўпэўнены, што Ўкраіна нікуды не падзенецца ад супрацоўніцтва з гэтым саюзам».

Кіраўнік Беларусі заявіў пра «калясальны» інтарэс да новай структуры.

Лукашэнка таксама заяўляе, што не дазволіць Захаду гаспадарыць у Беларусі:

«Чаго мне крыўдзіцца на Захад? Я ж разумею, чаго яны хочуць ад мяне і чаго яны хочуць ад Беларусі. Я ніколі на гэта не пайду і не дазволю ім тут гаспадарыць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG