Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Расейскіх войскаў у Беларусі супраць Украіны ня будзе


Узброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Беларусі супраць Украіны разьмяшчацца не будуць. Пра гэта ў адказ на пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Кіеве пасьля ўдзелу ў інаўгурацыі прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.

«Ніколі ўкраінцы супраць нас ваяваць ня будуць, а нам чаго не хапае? Таму ніякіх узброеных сіл ні НАТО, ні Расеі, ні Польшчы на нашых тэрыторыях разгорнута ня можа быць, гэта тычыцца і беларускіх частак. Я гэта абяцаў прэзыдэнту Ўкраіны, я гэта зрабіў».

Лукашэнка дадаў, што Беларусь не ўзмацняла мяжу з Украінай і ня бачыць для сябе ніякай небясьпекі з боку гэтай краіны.

«Супраць Украіны мы не ваюем. Ніякія сілы супраць Украіны ў Беларусі не разьмяшчаліся і ня будуць разьмяшчацца. Мы нават, акрамя асобных участкаў, не ўзмацнялі мяжы з Украінай. Мы не баімся ўкраінцаў, тут жывуць нашы браты. Што тычыцца памежных абласьцей і Заходняй Украіны, то ў нас там ніколі не было праблем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG