Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра ЭЭС: Задаволены — незадаволены... Вядома, незадаволены


Беларусь гатовая супрацоўнічаць з новай украінскай уладай, заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 5 чэрвеня падчас сустрэчы са старшынёй Савету Фэдэрацыі Расеі Валянцінай Мацьвіенкай.

«Ва Ўкраіне абраны новы прэзыдэнт. Я думаю, мы будзем супрацоўнічаць з новым прэзыдэнтам, з новай уладай, таму што там жыве наш народ, там жа такія, як мы, людзі, добрыя, працавітыя, але вось трапілі ў такую сытуацыю. Вядома, мы можам адмахнуцца ад іх, але людзі яшчэ больш пацярпяць», — адзначыў Лукашэнка.

Гаворачы пра заходнія санкцыі супраць Расеі, кіраўнік Беларусі заявіў, што «ніякія санкцыі ў гэтым сьвеце ня змогуць задушыць Расею»:

«Гэта глупства поўнае. Нам патрэбны дадатковы цэнтар цяжару, цэнтар апоры ў сьвеце, каб нарэшце мы маглі аднавіць шматпалярны сьвет. Ня можа сьвет быць на адной апоры і боўтацца з боку ў бок. Гэта наша таксама прынцыповая пазыцыя, якая, вядома, заходнікам не падабаецца».

«Яны робяць усё для таго, каб мы хутчэй адрадзіліся і ўсталі на ногі. Мы зьвернем свае позіркі не туды, а вось тут будзем падымаць свае землі, і паглядзіце, які будзе ад гэтага эфэкт», — адзначыў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што стварэньне Эўразійскага эканамічнага саюзу гэта толькі пачатак інтэграцыі.

«Я сказаў, а гэта насьцярожыла вельмі Захад, што наперадзе нас чакае і палітычная, і ваенная інтэграцыя ў рамках гэтага саюзу, таму што эканоміка — аснова ўсяго. Калі ёсьць эканоміка, калі яна гуртуе, аб’ядноўвае людзей, калі гэта падмурак, то абавязкова мы прыйдзем да абароны гэтай эканомікі і інтарэсаў, перш за ўсё эканамічных. Думаю, што мы хутка прыйдзем да таго, што АДКБ стане складнікам гэтага саюзу. Гэта будзе наша ваенная арганізацыя».
Наперадзе нас чакае і палітычная, і ваенная інтэграцыя ў рамках гэтага саюзу

Лукашэнка сказаў, што «мы пакуль не падышлі» да таго, каб ставіць пытаньне пра лёс «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі».

«Нас часта крытыкуюць, асабліва ў Расеі: вось, Лукашэнка чымсьці незадаволены, выгандлёўваў і гэтак далей. Ды нічога я не выгандлёўваў! Задаволены — незадаволены... Вядома, незадаволены, таму што мы дэкляравалі стварэньне саюзу без усялякіх выключэньняў і абмежаваньняў. Як адна дзяржава ў эканамічным пляне, хаця б. Але калі падышлі да гэтых пытаньняў, аказалася, што некаторыя праблемы сталі непад’ёмнымі. Перш за ўсё для Расейскай Фэдэрацыі».

Паводле Лукашэнкі, многія дамоўленасьці з трохбаковага ўзроўню былі вынесены на двухбаковы.

«Таму па некаторых пазыцыях мы нават адступілі ад Мытнага саюзу. І мы, усе тры прэзыдэнты, гэта адкрыта прызнавалі».

«Мы вымушаныя былі адтэрмінаваць рашэньне многіх пытаньняў ажно да 2025 году. Я такую пазыцыю крытыкаваў. Вось у чым мая адзіная незадаволенасьць. Мы ж дамовіліся, што ня будзе гэтых выключэньняў і абмежаваньняў, і раптам яны зьяўляюцца, і істотныя. Гэта страта прывабнасьці, але мы цьвёрда вырашылі, што да 2025 году (гэта не азначае ў 2025-м, а як мага раней) мы вырашым гэтыя праблемы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG