Паводле Парашэнкі, ён ўжо абмеркаваў гэты плян зь лідэрамі ЗША, Канады і эўрапейскіх дзяржаваў падчас візыту ў Варшаву 4 чэрвеня. Ён дадаў, што абмеркаваньне працягнецца ў Францыі, якую лідэры гэтых краінаў наведаюць на гэтым тыдні, каб адзначыць гадавіну высадкі войскаў саюзьнікаў у Нармандыі.
На прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве Парашэнка таксама заявіў, што падчас імпрэзаў у Францыі не заплянавана сустрэчы паміж ім і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, але ён не выключае такой сустрэчы.
На прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве Парашэнка таксама заявіў, што падчас імпрэзаў у Францыі не заплянавана сустрэчы паміж ім і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, але ён не выключае такой сустрэчы.