Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Славянскам баевікі зьбілі верталёт: загінулі 14 вайскоўцаў з генэралам

абноўлена

Верталёт «Мі-8»
Верталёт «Мі-8»

Над горадам Славянскам Данецкай вобласьці баевікі зьбілі ўкраінскі верталёт «Мі-8».

«Тэрарыстамі з расейскай зброі ПЗРК быў зьбіты наш верталёт, які якраз вёз вайскоўцаў для ратацыі. 14 нашых вайскоўцаў загінулі разам з генэралам Кульчыцкім», — паведаміў старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандар Турчынаў на пасяджэньні парлямэнту.

На гару Карачун, дзе тэлецэнтар, верталёт прывёз прадукты, ваду, бронекамізэлькі. Пасьля разгрузкі ўзяў на борт байцоў, якія ляцелі на адпачынак, і празь некалькі хвілін пасьля ўзьлёту выбухнуў, паведамляе УНІАН.

Раней у Славянску былі зьбітыя два верталёты «Мі-24», якія вялі паветранае патруляваньне. Зьбілі іх невядомыя асобы з выкарыстаньнем пераносных зэнітных ракетных комплексаў (ПЗРК).

Акрамя таго, стрэламі з стралковай зброі быў пашкоджаны верталёт «Мі-8» армейскай авіяцыі Ўзброеных сіл Украіны. У гэтым выпадку ахвяраў няма, паранены адзін вайсковец.

У Мінабароны Ўкраіны адзначылі: факт выкарыстаньня супраць Узброеных сіл Украіны ПЗРК засьведчыў, што супраць вайскоўцаў у Данецкай вобласьці дзейнічаюць далёка ня «мірныя пратэстоўцы», а добра падрыхтаваныя і ўзброеныя прафэсійныя дывэрсійныя групы.

У той жа час, прэсавы сакратар Антытэрарыстычнай апэрацыі Уладзіслаў Селязьнёў паведаміў УНІАН, што ў выніку падзеньня зьбітага тэрарыстамі верталёта пад Славянскім загінулі не 14 вайскоўцаў, а 10.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG