Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данецку аблавы: вышукваюць членаў «Правага сэктару»


Прарасейскія ваенныя на даху аэрапорту
Прарасейскія ваенныя на даху аэрапорту

У міжнародным аэрапорце Данецку праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтар апэрацыі. Журналіст газэты «Новы час» Зьміцер Галко цяпер знаходзіцца ў Данецку.

Галко: Зранку быў захоплены аэрапорт, і недзе гадзіну таму мы пачулі першыя, як нам падалося, разрывы бомбаў, і было чуваць, што лётаюць самалёты. А цяпер бачны слуп дыму з боку аэрапорта. Вядома, што там ідзе бой, але зараз ён, мабыць, прыпыніўся, бо цяпер нічога не чуваць. Я знаходжуся ў раёне чыгуначнага вакзалу.

Знаткевіч: Горад цалкам знаходзіцца пад кантролем сэпаратыстаў?

Галко: Так, усе ўезды-выезды заблякаваныя, учора нас недзе з гадзіну трымалі на блёк-посьце і дапытвалі, хто мы і адкуль, вельмі непрыемна было.

О, зноў чуваць, як паляцелі самалёты!

Знаткевіч: Што гаварылі людзі на блёк-посьце наконт цяперашняй сытуацыі? Яны наважаныя ня весьці ніякіх перамоваў з цэнтральнай уладай?

Галко: Абсалютна. Яны не прызнаюць выбараў, і якраз учора я іх спытаўся: што вы думаеце пра выбары? Яны кажуць: у нас ніякіх выбараў не было, у нас тут ДНР. Мы ня маем ніякага дачыненьня да Ўкраіны і перамоваў весьці не зьбіраемся.

У іх там такія фантазіі! Яны маім замежным калегам казалі: «Вы ж разумееце, што калі яны захопяць нас, яны потым пойдуць на Эўропу? Вы раскажыце там усім у Эўропе, як гэта небясьпечна, якая страшная кіеўская хунта».

Знаткевіч: А ці ёсьць нейкае чаканьне, што будзе адкрытае расейскае ўварваньне?

Галко: Падобна, што яны трохі зьняверыліся ў гэтым. Прынамсі, шэраговыя байцы, зь якімі я размаўляў, зьняверыліся і лічаць, што дапамогі ня будзе. Але яны кажуць, што пакуль у іх нібыта сваіх сіл хопіць. Яны на гэта разьлічваюць.

Знаткевіч: Ці мае сэнс вам там цяпер заставацца, бо выглядае, што палітычнага ўрэгуляваньня там ня будзе, а будзе ваенная акцыя?

Галко: На Данбасе, мабыць, не, бо гэта ўжо проста вельмі небясьпечна. Яны пачалі рэйды па гатэлях і нават хостэлах — яны вышукваюць прадстаўнікоў «Правага сэктару», а стаць «членам правага сэктару» вельмі лёгка тут — дастаткова мець тую ж жоўта-блакітную стужку ці якую-небудзь украінскую кніжку. У мяне ёсьць і тое, і тое, таму, я думаю, лепш будзе зьехаць адсюль.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:10 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG