Пасьля бурлівага году прэзыдэнцкіх вырабаў і поўнага падзеяў 2011-га, год 2012 у інфармацыйным сэнсе быў даволі спакойным. Скарыстаўшыся адносным навінным зацішшам, беларуская служба ў гэтым годзе прысьвяціла сябе пошукам новых формаў.
Цікавым экспэрымэнтам году была спроба засвоіць новы радыёфармат — інфармацыйна-музычны. Для рэалізацыі гэтага праекту ў Прагу прыехаў наш даўні аўтар і калега, музычны крытык і наагул знакавая фігура ў музычных колах Беларусі Зьміцер Падбярэскі.
Новы радыёпраект атрымаў назву «Свабода Jazz» — гэта былі дзьвюхгадзінныя блёкі ў жывым эфіры з музыкай — пераважна джазам, але ня толькі — інфармацыяй жывымі гутаркамі з гасьцямі, зваротнай сувязьзю са слухачамі і паралельнай падтрымкай у сацыяльных сеткай. Паслухаем фрагмэнт такой праграмы...
***
У 2012 годзе да нашай каманды далучыліся маладзейшыя сілы. Годам раней міністэрства замежных справаў супольна з Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа заснавала адмысловую стыпэндыю Вацлава Гаўла для маладых журналістаў з краінаў Усходняй Эўропы, дзе свабода слова абмежаваная. Першым стыпэндыятам стаў беларус Франак Вячорка.
Свой гадавы стаж стыпэндыят праходзіў у Беларускай службе Радыё Свабода, дзе прычыніўся да самых розных інавацыяў, удзельнічаў у прамацыйных праектах і ўзмоцніў нашы пазыцыі ў сацыяльных сетках. Падрабязьней пра гэта — пазьней у сёньняшняй перадачы.
***
Бібліятэка Свабоды ў 2012-м адзначыла сваё дзесяцігодзьдзе. Адным з дасягненьняў можна лічыць і тое, што ў гэтым годзе дзьве з шасьці кніг новазаснаванай прэстыжнай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця былі з нашай кніжнай сэрыі. Гэта былі выдадзеныя годам раней «Сьлед матылька» Аляксандра Лукашука і «Малая мэдычная энцыкляпэдыя» Альгерда Бахарэвіча. У выніку «Малая мэдычная энцыкляпэдыя» атрымала другую прэмію.
У юбілейны год у нашай бібліятэцы выйшла пяць кніг: «Пакуль ляціць страла» Ўладзімера Арлова, «Слоўнік Свабоды: XX стагодзьдзе ў беларускай мове», падрыхтаваная Сяргеейм Дубаўцом і Тацянай Сапач «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду», «Справа Бяляцкага» Валера Каліноўскага і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».
«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча», суб’ектыўны агляд беларускай літаратурнай клясыкі, які гучаў на нашых хвалях ад верасьня 2011 да жніўня 2012 году, даў імпульс бурлівай літаратурнай і грамадзка-палітычнай дыскусіі, якая разгарнулася ў беларускай культурнай прасторы. Яе выклікала рэакцыя мастака Рыгора Сітніцы ў перадачы «Вольная студыя» на тэкст Альгерда Бахарэвіча «Цёмнае мінулае Каяна Лупакі», прысьвечаны творчасьці Янкі Купалы пасьля няўдалай спробы самагубства.
* Я ўжо згадваў на пачатку перадачы, што ў 2012 годзе, у студзені, да нас на стажыроўку рамках стыпэндыі Вацлава Гаўла для маладых журналістаў з Усходняй Эўропы прыехаў грамадзка-палітычны актывіст зь Беларусі Франак Вячорка. Я запрасіў Франка ў маю сёньняшнюю перадачу і папрасіў расказаць пра тое, якія магчымасьці дала яму гэтая стыпэндыя і праца ў Беларускай рэдакцыі.
«Пра стыпэндыю Вацлава Гаўла я даведаўся з сайту Радыё Свабода. Зрэшты, для мяне заўжды Свабода была галоўнай крыніцай інфармацыі. Яна ня толькі інфармавала, але і бараніла, асабліва калі я быў у войску і рэальна трываў, быў ізаляваны, прэсаваны — Свабода была першая, хто пісаў пра мае змаганьні і войны з кіраўніцтвам, генэраламі і палкоўнікамі. Для мяне была мара — трапіць, паглядзець, як гэта працуе. Я падаў заяўку на гэтую стыпэндыю і быў адабраны, але не выпадкова, мне дапамог — хто б вы думалі — сам Вацлаў Гавэл, які напісаў рэкамэндацыю. Для мяне гэта быў асаблівы гонар, але падзякаваць я яму ня змог, таму што ў студзені 2012 году, калі я прыехаў на радыё, яго ўжо не было на гэтым сьвеце.
Тут цягам стажыроўкі, шасьцімесячнай стыпэндыі, я рабіў навіны, вучыўся прафэсійнай журналістыцы, знаёміўся — як працуе радыё знутры, паехаў у Злучаныя Штаты Амэрыкі на стажыроўку ў CNN, у часопіс Foreign Policy, быў на форуме ў Осла, быў у Афрыцы...
Для мяне, вядома, гэта пераломны момант у жыцьці, які, можна сказаць, зьмяніў мой погляд на многія рэчы і безумоўна зьмяніў характар — навучыў жыць па-заходняму, адказваць за свае ўчынкі і безумоўна навучыў ісьціне, што самае галоўнае — гэта сумленна працаваць.
Цяпер ужо многія іншыя стыпэндысты прайшлі гэтую стажыроўку — з Малдовы, Расеі, Украіны, але першым быў менавіта я зь Беларусі. Але хацелася б, каб на гэтую стыпэндыю трапілі многія беларускія журналісты, найперш маладыя — каб яны, па-першае, пабачылі сьвет, па-другое, пабачылі, як працуе журналістыка ў іншых краінах, а ня толькі ў прапагандавых беларускіх мэдыях — каб потым з гэтымі ведамі і досьведам яны прыяжджалі дадому і будавалі ўжо новае свабоднае беларускае грамадзтва».
***
Ля берагоў Італіі патануў Круізны лайнэр Costa Concordia. — На парлямэнцкіх выбарах у Эгіпце Перамогу атрымалі ісламісты, у краіне адменена надзвычайнае становішча, якое дзейнічала з 1981 году. — На прэзідэнцкіх выбарах у Туркменістане перамог дзейны прэзыдэнт Гурбангулы Бердымухамедаў. — На рэфэрэндуме ў Латвіі большая частка ўдзельнікаў выказаліся супраць наданьня расейскай мове статусу дзяржаўнай. — Уладзімір Пуцін перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі. — На чэмпіянаце Эўропы па футболе перамагла зборная Гішпаніі. — У выніку экспэрымэнтаў на адронным каляйдэры вынайдзены базон Хігза. — У Лёндане прайшлі Летнія Алімпійскія гульні. — Каля 1,5 млн чалавек прынялі ўдзел у дэманстрацыі ў Барсэлёне з патрабаваньнем незалежнасьці Каталёніі ад Гішпаніі. -На прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША паўторна абраны Барак Абама. — Генэральная асамблея ААН надае Палестыне статус назіральніка.
***
І яшчэ пра некаторыя навінкі нашага сайту і эфіру ў 2012 годзе. На радыёхвалях пачала гучаць перадача Аляксандры Дынько «Вашы дзеці». На сайце зьявіліся новыя рубрыкі — «Энэргія здароўя», відэапраект «Такое жыцьцё», архіўны разьдзел «Залаты запас», культурна-інтэлектуальны клюб «Café Europa»
У лістападзе 2012 году пачала рэгулярна выходзіць у відэаэфір на нашым сайце, а таксама на радыёхвалях перадача «Свабода бяз гальштукаў» — як аблегчаная вэрсія нашай «сур’ёзнай» тэлеперадачы «Зона Свабоду». Яе сталымі «гаспадарамі» сталі Ганна Соўсь у Празе і Вячаслаў Ракіцкі ў Менску. Вось як выглядаў першы яе выпуск:
***
А зараз вяртаемся да размовы з нашым сёньняшнім госьцем — стыпэндыятам праграмы Вацлава Гаўла 2012 году, нашым маладзейшым калегам Франкам Вячоркам. Яго супрацоўніцтва з Радыё Свабода пачалося задоўга да прыезду ў Прагу.
«Увогуле першы раз я трапіў на радыё ў 2003 годзе — мне тады было 15 гадоў, і мне прапанавалі рабіць перадачу «Маладыя галасы» пра зацікаўленьні, хобі маладых хлапцоў і дзяўчат. Мы размаўлялі пра пірсінг, пра экстрэмальныя віды спорту, пра роўп-джампінг — па-беларуску. Праграма карысталася пэўным попытам, і мне гэта было надзвычай цікава. Праўда, складана было на першым этапе асвоіць усе гэтыя аўдыёпраграмы. Гэта было 10 гадоў таму.
І вось праз 10 гадоў я зноў вярнуўся на радыё і шчыра скажу, працаваць тут — гэта была мая мара. Па-першае таму, што гэта сапраўды высокакваліфікаваныя журналісты, у якіх ёсьць чгаму павучыцца. Па-другое, гэта адно з самых уплывовых у Беларусі дый сьвеце мэдыяў — гэта пляцоўка, дзе ты можаш выказаць свае думкі і рэалізаваць свае ідэі. І па-трэцяе, менавіта цяпер, атрымаўшы гэтую стыпэндыю, я адчуваў, што праз журналістыку, праз распаўсюд інфармацыі я магу зрабіць болей, чым нават праз вулічныя акцыі ці нейкую палітычную актыўнасьць.
На Свабодзе першае — мяне пасадзілі чытаць міжнародныя навіны — у пачатку кожнай гадзіны эфіру мы 4 хвіліны чытаем навіны, потым я навучыўся працаваць на сайце, выстаўляць як кроніку беларускіх падзеяў, так і замежных. Потым мне давяралі ўсё больш і больш рознае працы, працы ўсё большала. Але калі ёсьць захапленьне, энтузіязм, калі ўзьнікаюць новыя і новыя ідэі, і гэтыя ідэі падтрымліваюць — то ты гатовы працаваць 24 гадзіны на суткі.
Самае кляснае на Свабодзе — у тым, што яна яднае аднадумцаў — як журналістаў, так і слухачоў. Гэта радыё, у якім ёсьць ідэя, у якім ёсьць місія, якое ня гоніцца толькі за клікамі, лайкамі, наведвальнасьцю і рэнтабэльнасьцю. Мы ставім на сайт толькі тое, што лічым найважнейшым, і аўдыторыя падбіраецца адпаведна такая самая -інтэлігентныя, сьведамыя людзі, прасунутая моладзь, якая хоча жыць у іншай краіне, якая ня бачыць сябе пры гэтай уладзе — такая, як я і мае паплечнікі.
І мне хочацца, каб радыё выходзіла на моладзь, таму што эфір, кароткія хвалі паціху адміраюць, і моладзь, мае аднагодкі папросту ня маюць, дзе гэтае радыё чуць і бачыць».
***
На тэрыторыі Беларусі, Казахстану і Расеі створана Адзіная эканамічная прастора. — Канавалаў і Кавалёў пакараныя сьмерцю. — Вызвалены з калёніі беларускі палітык Андрэй Саньнікаў. — Над Беларусьсю адбываецца швэдзкі мядзьведжы дэсант у падтрымку свабоды. — Беларускі бок абвяшчае пра непадаўжэньне акрэдытацыі швэдзкага пасла Стэфана Эрыксана. — У Беларусі прайшлі выбары ў парлямэнт. — Алесь Бяляцкі быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру. — Футбалісты барысаўскага БАТЭ ў групавым матчы Кубку чэмпіёнаў перамаглі мюнхэнскую «Баварыю».
***
У 2012 годзе выйшаў на Свабоду былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, які неўзабаве выехаў зь Беларусі. За кратамі застаўся сядзець адзін былы супернік Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах — Мікола Статкевіч. Адразу пасьля вызваленьня 14 красавіка Андрэй Саньнікаў даў інтэрвію Радыё Свабода.
А я працягваю гутарку з нашым сёньняшнім госьцем Франкам Вячоркам. Я папрасіў яго паразважаць, чаго беларускай Свабодзе яшчэ не хапае, у які бок, на ягоную думку, нам трэба было б разьвівацца.
«Трэба разьвіваць новыя тэхналёгіі. Калі раней пакаленьне тэхналёгіяў мянялася на працягу 15-20 гадоў, то цяпер яно мяняецца штогод. І калі ты хочаш хаця б стаяць на месцы — ня йдзе гаворка пра тое, каб рухацца — ты павінен аднаўляцца штодня. А калі ты хочаш быць першым, ты павінен аднаўляцца кожную хвіліну, не баяцца экспэрымэнтаваць, выкарыстоўваць навінкі. Абнаўленьне — гэта заўсёды нейкая рызыка.
Свабодзе вельмі важна асвойваць сацыяльныя сеткі, мультымэдыйныя тэхналёгіі — тое, дзе беларуская прэса яшчэ не пачувае сябе, як рыба ў вадзе. І менавіта гэтым Свабода выйграе — мы са Свабодай пачалі рабіць паўнацэнныя інтэрактыўныя відэатрансьляцыі, у нас зьявіліся сацыяльныя сеткі, наведвальнасьць якіх... не схлушу, калі скажу, што гэта самыя папулярныя суполкі ў беларускіх сетках — у нас 30000 Вконтакте, 20000 у Фэйсбуку — гэта гіганцкая аўдыторыя, гэта куча маладых людзей, якія бяруць удзел у дыскусіях, дасылаюць свае фатаздымкі, малюнкі. Прыйшоў час, калі людзі самі ўдзельнічаюць у стварэньні Радыё Свабода. Гэта раней мы сядзелі ў студыі і начытвалі навіны — цяпер людзі самі ствараюць гэтыя навіны, посьцяць у Твітэр фоткі, дзеляцца сваімі думкамі, а нашая задача — проста выбраць самае важнае, дапамагчы ім гэта распаўсюдзіць, і так мы ствараем разнастайнасьць меркаваньняў у Беларусі.
Ну і мая мара, мэта, жаданьне — каб Свабода ператварылася ў інтэрнэт-тэлебачаньне, а потым і ў паўнацэннае тэлебачаньне, дзе ня толькі будзе аўдыёшэраг, але і відэа, і каб людзі безумоўна маглі ў гэтым удзельнічаць. І каб так было — для гэтага патрэбна не баяцца зьменаў, не баяцца новых тэхналёгіяў. А Свабода, дзякуй богу, умее мяняцца».
Госьцем сёньняшняй перадачы «На хвалі Свабоды» быў Франак Вячорка, які ў 2012 годзе прыехаў да нас на гадавую стажыроўку ў рамках стыпэндыі Вацлава Гаўла для маладых журналістаў з Усходняй Эўропы.
І яшчэ адзін жанравы дэбют адбыўся ў 2012 годзе. Беларускі рэпэр Vincent пачаў весьці на «Радыё Свабода» сатырычную відэапраграму «Цырк за дротам», у якой уздымаліся найважнейшыя палітычныя і грамадзкія падзеі, гэтыя ролікі набіралі дзясяткі тысячаў праглядаў за некалькі дзён. «Пуцін, Лукашэнка і жывёлы» ў выкаnаньні Vincent’а.

Год 2012 у сьвеце

2012 ГОД У БЕЛАРУСІ

СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная