Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця прагназуе нулявы рост эканомікі Беларусі ў 2014 годзе, гаворыцца ў аналітычным аглядзе ЭБРР, паведамляе БелаПАН.
Пры гэтым у студзені ЭБРР прагназаваў рост эканомікі Беларусі па выніках 2014 году на 1%. Паводле ацэнак аналітыкаў ЭБРР, у 2015 годзе беларуская эканоміка вырасьце толькі на 0,5%.
Згодна з афіцыйным прагнозам беларускіх уладаў, рост валавага ўнутранага прадукту на 2014 год прадугледжаны на ўзроўні 3,3%.
Экспэрты ЭБРР у сваім аглядзе выказваюць меркаваньні, што эканоміка Беларусі мае патрэбу ў тэрміновым падсілкаваньні зьнешнім фінансаваньнем, каб пазьбегнуць падзеньня і фінансавага крызісу.
У паведамленьні ЭБРР гаворыцца пра рызыкі для эканомікі Беларусі, якія зьвязаныя з палітыкай уладаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у лістападзе 2015 году і ствараюць нявызначанасьць у пляне пэрспэктыў эканамічнага росту ў краіне.
У выніку на 2014 год прагноз росту ВУП Беларусі ЭБРР перагледзеў да нуля зь вялікімі рызыкамі зьніжэньня, тлумачыцца ў аглядзе.