Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова на рэфэрэндум не выносіцца. Эфір з Аленай Ціхановіч ад 18:00


У выніку першага рэфэрэндуму, праведзенага з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі, беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай і вярнулася савецкая сымболіка.

У праграме – пост фактум меркаваньні юрыста Міхаіла Пастухова, былых дэпутатаў Лявона Дзейкі і Лявонція Зданевіча, паэта Ўладзімера Някляева.

Мікола Статкевіч і Алесь Бяляцкі не падпадуць пад амністыю да сямідзесяцігодзьдзя вызваленьня Беларусі ад фашызму.

У штаб-кватэру Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя накіраваўся галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў, каб абмеркваць меры дапамогі Беларусі ў сфэры лячэньня алькагольнай і наркатычнай залежнасьці.

Сярод узнагароджаных прэзыдэнтам Пуціным журналістаў за асьвятленьне падзеяў у Крыме ёсьць і два журналісты, што працуюць у Беларусі.

Грамадзянская ці партызанская? Украінскі вайсковы аналітык Дзьмітры Тымчук падасьць свой погляд на тое, чаго далей чакаць ва Ўкраіне.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG