Як паведамілі ў Эўракамісіі, дэлегацыю ўзначаліць прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк.
Сёньня днём адбудзецца двухбаковая сустрэча ўкраінскага прэм’ера і кіраўніка Эўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу. Пасьля гэтага адбудзецца пленарнае пасяджэньне ўдзельнікаў ўкраінскай дэлегацыі і эўрапейскіх камісараў, па выніках якога Барозу і Яцанюк правядуць прэс-канфэрэнцыю.
Чакаецца, што прадстаўнікі ўрада Ўкраіны ў ходзе візыту ў Брусэль падпішуць мэмарандум аб выдзяленьні краіне макрафінансавай дапамогі на 1 мільярд эўра ад Эўразьвязу. Віцэ-прэзыдэнт Эўракамісіі ад імя Эўразьвязу ў канцы красавіка ўжо падпісаў гэты дакумэнт.
Адпаведная фінансавая падтрымка зьяўляецца часткай пакета дапамогі ад Эўракамісіі для Ўкраіны памерам 11 мільярдаў эўра.
Напярэдадні прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк заявіў, што ў аўторак у Брусэлі адбудзецца «гістарычнае сумеснае пасяджэньне» дэлегацый ўрада Ўкраіны і Эўрапейскай камісіі. Паводле яго слоў, на ім чакаецца падпісаньне важных дакумэнтаў, «у тым ліку аб выдзяленьні мільярднай фінансавай дапамогі Украіне».