Удзельнікі: экспэрт Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Зьміцер Крук і аналітык дасьледчай групы BusinessForecast.by Аляксандар Муха.
Здаецца, даўно ўжо ЗВР не скарачаліся так моцна за адзін месяц. Што здарылася? Здавалася б, месяц быў спакойны, ніякага ажыятажу сярод насельніцтва не было. Увогуле, падавалася, што з новага году людзі супакоіліся і не куплялі шмат валюты. У чым прычыны гэтай зьявы?»
Зьміцер Крук: «Асноўная тэхнічная прычына — гэта выплаты вонкавага доўгу, якія адбываліся цягам лютага-сакавіка па крэдытах МВФ і інш. Таксама ў сакавіку аднавіўся дэфіцыт замежнагандлёвага балянсу.
Калі глядзець шырэй, то такая тэндэнцыя дэфіцыту бягучага рахунку ў пэрыяд, калі мы павінны выплачваць замежны доўг, назіраецца ўжо 1–2 гады».
Аляксандар Муха: «У сакавіку было зроблена два плацяжы на адрас МВФ на агульную суму 169 млн даляраў. На другім месцы — фізычныя асобы, якія купілі замежнай валюты на 87 млн даляраў больш, чым прадалі, з улікам безнаяўных апэрацыяў. Затым гаспадарчыя суб’екты купілі больш, чым прадалі, на 60 млн даляраў. І, нарэшце, нерэзыдэнты далі мінус 46 млн даляраў. Акрамя таго, падзешавела золата на міжнародным рынку, што таксама прывяло да падзеньня манэтарнага золата ў структуры золатавалютных рэзэрваў на 49 млн даляраў».
Карбалевіч: «Чаму скарачэньне ЗВР — гэта дрэнна для эканомікі? Здаецца, ну, скараціліся і скараціліся. Чым гэта пагражае?»
Муха: «Скарачэньне ЗВР — гэта нэгатыўная эканамічная тэндэнцыя. Бо сёньня ў Беларусі ЗВР не адпавядаюць крытэрыям дастатковасьці і індыкатарам эканамічнай бясьпекі».
Крук: «ЗВР — гэта падушка бясьпекі эканомікі. За іх кошт мы можам фінансаваць імпарт і плаціць вонкавы доўг пэўны пэрыяд, калі ня будзе, напрыклад, валютных паступленьняў. Гэта апошняя крыніца, да якой дзяржава зьвяртаецца ў крытычнай сытуацыі.
У практычным пляне галоўная небясьпека скарачэньня ЗВР сёньня палягае ў магчымых зьмяненьнях паводзінаў насельніцтва. То бок людзі могуць успрыняць гэта як сыгнал небясьпекі і пачаць купляць валюту. Нацбанк гэта разумее і ўважліва сочыць за настроямі насельніцтва. Калі цягам некалькіх месяцаў адбываецца скарачэньне ЗВР, то людзі пачнуць пераводзіць рублёвыя зьберажэньні ў валюту».
Карбалевіч: «Вы лічыце, што значная частка насельніцтва ўважліва сочыць за такім парамэтрам, як аб’ём ЗВР?»
Крук: «Ня думаю, што значная частка насельніцтва пачынае раніцу з аналізу ЗВР. Але ў Беларусі рэзэрвы скарачаюцца з траўня мінулага году. І гэта ня можа застацца незаўважаным. Гэта выклікае пэўны непакой і можа выклікаць зьмену паводзінаў грамадзян».
Карбалевіч: «Што павінны рабіць эканамічныя ўлады, каб уратаваць сытуацыю? Вось кіраўніца Нацбанку Надзея Ермакова ў панядзелак заявіла, што на дэвальвацыю ўлады ня пойдуць. Тады што рабіць? Чакаць расейскіх крэдытаў? У зьвязку з тым, што Расея рыхтуецца да вайны, можна і не дачакацца. Прадаць нейкі дарагі актыў цягам кароткага тэрміну таксама цяжка. Якія тут ёсьць варыянты?»
Муха: «Тут праблему можна разьдзяліць на дзьве часткі: кароткатэрміновыя захады — і сярэдне- ці доўгатэрміновыя. Калі казаць пра кароткатэрміновыя, то на першы плян выходзіць задача атрыманьня замежных рэсурсаў. Найперш, гаворка ідзе пра рэшту дзяржаўнага крэдыту РФ у памеры 1,5 млрд даляраў. У гэтым сэнсе я б ня стаў драматызаваць геапалітычныя праблемы Расеі. Бо РФ займае 4-е месца ў сьвеце па запасах ЗВР. Таму для Беларусі яна знойдзе грошы. Трэба працягваць перамовы, каб атрымаць апошнюю траншу ў памеры 440 млн даляраў ад Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
Затым урад павінен разьмясьціць трэці выпуск сувэрэнных эўрааблігацыяў. Тым больш што цяпер беларускія каштоўныя паперы добра таргуюцца. Думаю, ёсьць магчымасьць прыцягнуць да 800 млн даляраў. Таксама трэба прадаваць асобныя дзяржаўныя актывы.
Адначасова трэба праводзіць узважаную і дысцыплінаваную манэтарную і фіскальную палітыку. Каб скараціць колькасьць беларускіх рублёў у грашовым абарачэньні і каб падвысіць схільнасьць фізычных і юрыдычных асобаў да рублёвых зьберажэньняў.
Таксама патрэбен прафіцыт дзяржбюджэту. Трэба абмежаваць дынаміку росту заробкаў насельніцтва, каб яна не ўплывала адмоўна на паказчыкі ўнутранага валютнага рынку. Таксама трэба падвышаць цэны на камунальныя паслугі, грамадзкі транспарт і інш. — каб зьнізіць нагрузку кансалідаванага бюджэту, зьвязаную з субсыдыяваньнем гэтых тарыфаў. У выніку ва ўраду зьявяцца дадатковыя магчымасьці для акумуляцыі плацяжоў дзеля выплаты доўгу».
Крук: «Добрага выйсьця зь цяперашняй сытуацыі я ня бачу. Галоўныя тут структурныя праблемы. Але кіраўніцтва дзяржавы іх ігнаруе. І не зусім рацыянальна вырашаць іх з гледзішча кароткатэрміновай пэрспэктывы.
Але калі мы нават паглядзім толькі на кароткатэрміновую пэрспэктыву, то тут таксама ёсьць пэўная пастка. У сьвеце ёсьць негалосны кансэнсус адносна стабілізацыйнай палітыкі, якую павінен рэалізоўваць цэнтральны банк у падобнай сытуацыі. Але тут у нашага Нацбанку ёсьць некалькі хібаў.
Па-першае, у Беларусі існуюць вялікія інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканьні. Па-другое, высокі ўзровень далярызацыі. То бок вялікая частка дэпазытаў намінаваная ў замежнай валюце. З гэтых прычын эканамічныя ўлады ня могуць у поўнай меры рэалізаваць захады стабілізацыйнай палітыкі. Бо гэта будзе весьці да скарачэньня дабрабыту насельніцтва.
Урад у пэўнай меры імкнецца абмяжоўваць унутраны інвэстыцыйны і спажывецкі попыт, напрыклад, праз абмежаваньне заробкаў. Але па сваіх сацыяльных наступствах гэты варыянт ня лепшы за дэвальвацыю. Такі мэтад яшчэ называюць унутранай дэвальвацыяй. Яго прымянялі 3–4 гады таму ў Латвіі альбо ладзяць у Грэцыі. Калі ж казаць пра добра нам вядомую дэвальвацыю, то гэта выкліча новы шок для фінансавай сыстэмы, эканомікі і грамадзтва.
Таму я і кажу, што добрага выйсьця зь цяперашняй сытуацыі няма. Беларускія эканамічныя ўлады спрабуюць знайсьці нейкі балянс, хісткі кансэнсус паміж дзьвюма гэтымі стратэгіямі (абмежаваньнем попыту і дэвальвацыяй). То бок трэба альбо ісьці на гэтыя захады больш радыкальна, альбо шукаць новыя крыніцы замежнага фінансаваньня. Але ўзьнікае пытаньне: як доўга мы зможам фінансаваць дэфіцыт бягучага рахунку за кошт замежнага фінансаваньня? Бо памер вонкавага доўгу ўжо вялікі. І ў кароткай пэрспэктыве ён пагражае стаць чыньнікам, які будзе абмяжоўваць патэнцыял росту ў будучыні».
Чым выклікана скарачэньне золатавалютных рэзэрваў?
Валер Карбалевіч: «За сакавік золатавалютныя рэзэрвы (ЗВР) Беларусі ў міжнародным вызначэньні скараціліся адразу на 429 млн даляраў, апусьціўшыся да 5,715 млрд даляраў на 1 красавіка 2014 году. Гэта самы нізкі ўзровень зь лістапада крызіснага 2011 году. З пачатку году ЗВР упалі ўжо на 936 млн даляраў, або на 14,1%.Здаецца, даўно ўжо ЗВР не скарачаліся так моцна за адзін месяц. Што здарылася? Здавалася б, месяц быў спакойны, ніякага ажыятажу сярод насельніцтва не было. Увогуле, падавалася, што з новага году людзі супакоіліся і не куплялі шмат валюты. У чым прычыны гэтай зьявы?»
Зьміцер Крук: «Асноўная тэхнічная прычына — гэта выплаты вонкавага доўгу, якія адбываліся цягам лютага-сакавіка па крэдытах МВФ і інш. Таксама ў сакавіку аднавіўся дэфіцыт замежнагандлёвага балянсу.
Калі глядзець шырэй, то такая тэндэнцыя дэфіцыту бягучага рахунку ў пэрыяд, калі мы павінны выплачваць замежны доўг, назіраецца ўжо 1–2 гады».
Аляксандар Муха: «У сакавіку было зроблена два плацяжы на адрас МВФ на агульную суму 169 млн даляраў. На другім месцы — фізычныя асобы, якія купілі замежнай валюты на 87 млн даляраў больш, чым прадалі, з улікам безнаяўных апэрацыяў. Затым гаспадарчыя суб’екты купілі больш, чым прадалі, на 60 млн даляраў. І, нарэшце, нерэзыдэнты далі мінус 46 млн даляраў. Акрамя таго, падзешавела золата на міжнародным рынку, што таксама прывяло да падзеньня манэтарнага золата ў структуры золатавалютных рэзэрваў на 49 млн даляраў».
Якія пагрозы для эканомікі гэта стварае?
Карбалевіч: «Чаму скарачэньне ЗВР — гэта дрэнна для эканомікі? Здаецца, ну, скараціліся і скараціліся. Чым гэта пагражае?»
Муха: «Скарачэньне ЗВР — гэта нэгатыўная эканамічная тэндэнцыя. Бо сёньня ў Беларусі ЗВР не адпавядаюць крытэрыям дастатковасьці і індыкатарам эканамічнай бясьпекі».
Крук: «ЗВР — гэта падушка бясьпекі эканомікі. За іх кошт мы можам фінансаваць імпарт і плаціць вонкавы доўг пэўны пэрыяд, калі ня будзе, напрыклад, валютных паступленьняў. Гэта апошняя крыніца, да якой дзяржава зьвяртаецца ў крытычнай сытуацыі.
У практычным пляне галоўная небясьпека скарачэньня ЗВР сёньня палягае ў магчымых зьмяненьнях паводзінаў насельніцтва. То бок людзі могуць успрыняць гэта як сыгнал небясьпекі і пачаць купляць валюту. Нацбанк гэта разумее і ўважліва сочыць за настроямі насельніцтва. Калі цягам некалькіх месяцаў адбываецца скарачэньне ЗВР, то людзі пачнуць пераводзіць рублёвыя зьберажэньні ў валюту».
Карбалевіч: «Вы лічыце, што значная частка насельніцтва ўважліва сочыць за такім парамэтрам, як аб’ём ЗВР?»
Крук: «Ня думаю, што значная частка насельніцтва пачынае раніцу з аналізу ЗВР. Але ў Беларусі рэзэрвы скарачаюцца з траўня мінулага году. І гэта ня можа застацца незаўважаным. Гэта выклікае пэўны непакой і можа выклікаць зьмену паводзінаў грамадзян».
Якія ёсьць шляхі, каб прадухіліць пагрозы?