«Прымаючы ў сябе спартыўныя спаборніцтвы сусьветнага ўзроўню, якія кіруюцца прынцыпамі справядлівасьці і вынікаюць з адзіных правілаў, Беларусь павінна рушыць усьлед гэтаму прыкладу і паказаць сваім грамадзянам і міжнароднай супольнасьці, што яна можа гуляць па правілах. Маляўнічае відовішча і эканамічныя выгады вялікага міжнароднага спартовага мерапрыемства не павінны адцягваць увагу ад парушэньняў правоў чалавека, якія працягваюцца. Падтрымліваючы справядлівыя спаборніцтвы, Беларусь павінна таксама падтрымліваць фундамэнтальныя правы і свабоды сваіх грамадзянаў. Такія, як свабода слова, асацыяцыяў, свабодныя і справядлівыя выбары», — заявіла намесьніца старшыні БАЗА ў Вашынгтоне Алеся Кіпель.
Актывісты арганізацыі сумесна з праваабарончай арганізацыяй «Міжнародная амністыя» накіравалі зварот беларускіх уладаў з патрабаваньнем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча і Эдуарда Лобава, якіх Amnesty International лічыць вязьнямі сумленьня.
Аўтары звароту таксама патрабуюць зьмяніць заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, каб яно не парушала права на свабоду аб’яднаньняў і сходаў.
Актывісты адправілі чальцам зборнай ЗША, а таксама амэрыканскім кангрэсмэнам лісты, у якіх распавялі пра сытуацыю ў Беларусі і папрасілі выкарыстоўваць любую магчымасьць выступіць у абарону правоў чалавека, перадае БелаПАН.
«Шэраг кангрэсмэнаў ужо пагадзіліся выступіць з заявамі, нам удалося выйсьці асабіста на чальцоў зборнай ЗША па хакеі. Мы таксама (...) арганізуем пратэст ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне, адпраўляем звароты фундатарам чэмпіянату. Упэўнены, што амэрыканцы ў гэтыя дні даведаюцца пра Беларусь больш, чым за апошнія тры гады», — спадзяецца адзін з каардынатараў кампаніі Вячаслаў Бортнік.