Цягам апошніх чатырох месяцаў СМІ, у тым ліку расейскія, казалі пра тое, што жыхары Данбаса не падтрымліваюць паўстаньне і бунтароў на Майдане, паколькі працаўнікі ўсходняй Украіны аддаюць перавагу стабільнасьці і працы замест бессэнсоўных мітынгаў.
Нягледзячы на гэта, цяпер некаторыя з гэтых мэдыяў, асьвятляючы сэпаратысцкія правакацыі ў Данецку, Славянску, Харкаве і Луганску, праводзяць паралелі з Майданам.
Наколькі апраўданыя такія параўнаньні, прааналізаваў украінскі сайт Uainfo.org.
1. Майдан быў эпіцэнтрам супраціву рэпрэсіям Януковіча з мэтай абароны базавых правоў і свабодаў грамадзян. Сэпаратысты на ўсходзе Ўкраіны калечаць нязгодных і тэрарызуюць мясцовых жыхароў.
2. Удзельнікі Майдана адмовіліся ад ідэі захопу адмінбудынкаў, таму што хацелі памяняць ня ўладу, а карупцыйную і рэпрэсіўную сыстэму ўлады. Сэпаратысты нацэліліся на захоп дзяржадміністрацыяў з мэтай арганізацыі псэўдарэфэрэндумаў і бачнасьці народнай падтрымкі расколу Ўкраіны паводле крымскага сцэнару.
3. Майдан выступаў у абарону сувэрэнітэту Ўкраіны ва ўнутраных і зьнешніх справах. Сэпаратызм ў Данецку, Луганску і Харкаве накіраваны супраць Украіны як незалежнай дзяржавы.
4. Больш за два месяцы Майдан мірна пратэставаў, пакуль міліцыя не пачала страляць па мітынгоўцах. Сэпаратысты адразу ўзяліся за зброю, пачалі захопліваць зброевыя склады МУС і СБУ, арганізоўваць узброеныя блёк-пасты.
5. Блёк-пасты прыхільнікаў Майдана ладзіліся з мэтай самаабароны ад дзясяткаў аўтобусаў з «цітушкамі» і байцамі «Беркута», якіх былая ўлада звозіла з усёй Украіны ў сталіцу для арганізацыі беспарадкаў і запалохваньня мясцовых жыхароў. Сэпаратысты на Данбасе арганізоўваюць блёк-пасты з удзелам узброеных байцоў, каб перашкодзіць украінскім ваенным абараняць мяжу з Расеяй, не дапусьціць журналістаў да асьвятленьня захопаў адмінбудынкаў і не дазволіць украінскім спэцслужбам апэратыўна рэагаваць на гэтыя дывэрсіі.
6. У хвіліны вострай небясьпекі на Майдане прасілі жанчын пакінуць месца сутыкненьняў і не дапускалі іх у эпіцэнтар супрацьстаяньняў. Прарасейскія баевікі на Данбасе на заклік Пуціна выстаўляюць перад сабой жывым шчытом жанчын для абароны ад антытэрарыстычных апэрацый.
7. Удзельнікі Майдана лічылі цэнтар сталіцы тэрыторыяй свабоды, паколькі знаходзілі там выратаваньне ад рэпрэсій былой улады і бескарысьлівую падтрымку суайчыньнікаў. Акцыі сэпаратыстаў у большай ступені жахаюць простых жыхароў Данбаса, якія заўсёды былі схільныя падтрымліваць стабільнасьць замест мітынгаў і ўзброеных хваляваньняў.