Як паведамляе пракрамлёўскае агенцтва ИТАР-ТАСС, Пуцін даў даручэньне правесьці адпаведную працу з кадрамі, якія будуць выконваць фэдэральныя функцыі на месцах, і арганізаваць іх стажыроўку ў Маскве. На яго перакананьне, уся крымская вэртыкаль мусіць прайсьці навучаньне ў адпаведных установах, якія спэцыялізуюцца на падрыхтоўцы адміністрацыйных работнікаў. Дзеля гэтага 15 красавіка ў Сімфэропаль выпраўляецца віцэ-прэм’ер расейскага ўраду Дзьмітрый Казак, які правядзе нараду з новапрызначанымі ўладарамі паўвыспы.
Згодна з штатным раскладам, у Крыме павінна працаваць амаль 40 тысяч фэдэральных чыноўнікаў.
Згодна з штатным раскладам, у Крыме павінна працаваць амаль 40 тысяч фэдэральных чыноўнікаў.