Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Ўкраіны ўзмоцняць міліцыю новымі спэцаддзеламі


Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў прыняў рашэньне стварыць адмысловыя аддзелы міліцыі на аснове грамадзкіх фармаваньняў. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт МУС.

Паводле словаў Авакава, «Данецк атрымае свой спэцаддзел, створаны з патрыётаў краіны і Данбасу. Луганск — свой з луганчанаў. У Днепрапятроўску будзе створаны спэцаддзел «Дняпро». «Нікалаеў, Адэса, Херсон, Харкаў — практычна кожны рэгіён атрымае магчымасьць мець такі стабілізацыйны спэцаддзел. Спачатку ўсход і поўдзень, потым цэнтар і захад краіны», — падкрэсьліў міністар.

МУС гатова прыцягнуць больш за 12 тысяч чалавек па ўсёй краіне ў склад новых спэцаддзелаў, даць узбраеньне, экіпіроўку, кіраўніцтва з кадравых афіцэраў.
«Першы загад аб стварэньні спэцаддзелу „Усход“ ў Луганскай вобласьці мною ўжо падпісаны. Стварэньне спэцаддзелаў будзе адбывацца ў самыя кароткія тэрміны, без затрымак і працэдур — у адпаведнасьці з выклікамі часу», — падкрэсьліў міністар.

«Новая структура адмысловых аддзелаў МУС — адказ дывэрсантам, „зялёным чалавечкам“ і іншым бандфармаваньням, задача атакаваць дзяржаўнасьць і цэласнасьць Украіны», — заявіў Арсен Авакаў.

Сэпаратысты захапілі ў Славянску адміністрацыйныя будынкі, працягнулі свае дзеяньні ў некалькіх іншых гарадах вобласьці.

Ад мінулых выходных у руках сэпаратыстаў застаюцца абласное кіраваньне СБУ ў Луганску і аблдзяржадміністрацыя ў Данецку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG