Пра гэта паведамляе служба навінаў «Голасу Амэрыкі».
Гутарка двух лідэраў у чацьвер увечары датычылася магчымага ўвядзеньня далейшых санкцыяў супраць Расеі і новых спробаў пераканаць Маскву адвесьці свае войскі ад украінскай мяжы.
Абама вёў размову з Мэркель з борта прэзыдэнцкага самалёта, калі вяртаўся ў Вашынгтон з Тэхаса.
Прэс-сакратар Белага дома Джэй Кэрні ахарактарызаваў размову як «зьверку пазыцый» двух лідэраў.
Адміністрацыя ЗША сьцьвярджае, што прарасейскія сэпаратысты «пры відавочнай падтрымцы Масквы» дэстабілізуюць абстаноўку ва Ўкраіне праз «сплянаваную кампанію правакацыяў і сабатажу».
«Прэзыдэнт падкрэсьліў, што ЗША, Эўрапейскі Зьвяз і іншыя глябальныя партнэры павінны быць гатовыя адказаць на новую эскаляцыю напружанасьці з боку Расеі дадатковымі санкцыямі», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дома пра тэлефонную размову Барака Абамы з Ангелай Мэркель.
Цяпер у Эўропе асьцерагаюцца, што крызіс ва Ўкраіне можа прывесьці да перапынку ў пастаўках расейскага газу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў эўрапейскім лідэрам, што газавыя даўгі Кіева нясуць пагрозу пастаўкам паліва ў Эўропу. Гэта пры тым, што расейскі газ, які паступае праз Украіну, складае значную долю патрэбаў Эўропы ў гэтым энэрганосьбіце.