1977 год — год шасьцідзесяці годзьдзя Вялікага Кастрычніка, дзецішча якога — гэтак званы сацыялістычны лягер на чале з СССР — набліжалася да фатальнага крызысу. Унутры лягеру множыліся дысыдэнты, зь імі вялася актыўная барацьба. Па-за лягерам сярод колішніх братніх камуністычных партыяў завялася новая зараза, называная зусім забытым ужо сёньня словам — эўракамунізм, савецкім ідэолягам даводзілася змагацца і на гэтым фронце. І ўсё гэта знаходзіла найшырэйшае асьвятленьне ў перадачах Радыё Свабода.
У беларускай рэдакцыі радыё галоўнай навіной можна лічыць хіба што першае зьяўленьне сярод пазаштатных пакуль што супрацоўнікаў нью-ёркскага бюро Славіка Антановіча. Гадоў праз пятнаццаць ён будзе працаваць у Мюнхэне, а пазьней у Празе як Максім Лукашэвіч. Гаворка ідзе пра майго цяперашняга калегу Данчыка — Багдана Андрусішына. З Данчыкам 1977 году мы яшчэ ў сёньняшняй перадачы будзем сустракацца.
Тым часам, пачынаючы падарожжа ў 1977-мы, я працытую — для адчуваньня подыху часу — радкі з артыкулу «Брахуны і падбрэхічы» паэта Максіма Лужаніна, надрукаванага ў Зьвязда, 5 красавіка 1977 году:
«Каб сьмярдзючая страва маны і паклёпу выглядала больш-менш прывабна, яе падаюць пад пікантным соўсам і не шкадуюць гарніру. Асабліва стараюцца ўткнуць свае тры грошы радыёстанцыі „Свабода“ і „Свабодная Еўропа“. Свабодных думак і праўдзівых вестак у іх перадачах столькі ж сама, як цёплага адзеньня на абсьвістанай акіянскімі вятрамі вядомай статуі».
Сёньня ў нас у гасьцях — чарговы слухач, але слухач не зусім звычайны. Іосіф Адамавіч Навумчык у згадваным сёньня годзе ён працаваў на высокай партыйнай пасадзе — ІІ-ім сакратаром Віцебскага гаркаму КПСС, крыху пазьней — сакратаром Віцебскага абкаму па ідэалёгіі. Іосіф Адамавіч, як і ўсе прагныя да інфармацыі людзі ў тыя часы, таксама слухаў заходнія радыёстанцыі на кароткіх хвалях...
«Ну, калі гаварыць аб маёй практыцы слуханьня замежнага радыё, то я хацеў бы распачаць з Польскага радыё і Радыё Свабодная Эўропа. Мяне вельмі цікавілі падзеі, якія адбываліся ў Польшчы ў канцы 50-х, у 60-х і 70-х гадах. Я трохі разумеў па-польску і таму часта слухаў гэтае радыё. Ну а потым дзесьці ў сярэдзіне 70-х гадоў я прызвычаіўся да радыёстанцыі „Свабода“, якая давала даволі цікавыя матэрыялы па гісторыі і па іншых розных напрамках палітыкі і эканомікі, духоўнай сфэры. Адносна Радыё Свабода на беларускай мове я хацеў бы сказаць, што сыстэматычнае праслухоўваньне ў мяне пачалося ў канцы 80-х гадоў, калі я вярнуўся з гадавой камандзіроўкі ў Афганістан — 1987, 1988, 1989 год, калі йшла перабудова. Я ведаў, што ёсьць беларуская служба Радыё Свабода — калі я быў сакратаром абкаму, мы атрымоўвалі інфармацыю дзесьці раз на тыдзень, рабіліся агляды радыёперадач, якія нам дасылаў Дзяржкамітэт па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні».
Эфір 1977 году. Сёньня мы будзем слухаць фрагмэнты інтэрвію з трыма студэнтамі...
Удакладню, што Славік Антановіч — як шмат хто з вас, напэўна, ужо пазнаў — гэта Багдан Андрусішын, або проста — Данчык.
***
Палітыка
У Кітаі выкрытая змова Банды Чатырох, да вышэйшага кіраўніцтва вяртаецца Дэн Сяопін. — 15 краінаў, у тым ліку СССР і ЗША падпісваюць пакт аб непашырэньні ядзернай зброі. — Прэзыдэнт ЗША Картэр абвяшчае амністыю дэзэртэрам віетнамскай вайны. — Пасьля 38 гадоў забароны ў Гішпаніі легалізуецца камуністычная партыя.
Навука i тэхналёгія
Распрацаваная нэўтронная бомба. — Адбываецца першы выпрабавальны палёт касьмічнага чаўнака Энтэрпрайз. — Лазэр упершыню ўжыты ў рэакцыі расшчапленьня атаму.
Літаратура
Нобэлеўская прэмія прысуджаная гішпанскаму пісьменьніку Вісэнтэ Алейксандрэ. Выходзяць раманы «Саламонава песьня» Тоні Морысан.
Папулярная культура і музыка
На экраны выходзяць фільмы «Зорныя войны», «Ліхаманка суботнім вечарам», «Блізкія кантакты трэцяга віду».
У 1977 годзе паміраюць актор Чарлі Чаплін, пісьменьнік Уладзімір Набокаў, поп-зорка Элвіс Прэзьлі, паэт Жак Прэвэр, сьпявачка Марыя Калас
Песьня году — Eagles / Hotel California
***
А зараз зноў зьвернемся да ўспамінаў. Я спытаўся ў Іосіфа Адамавіча Навумчыка: ці слуханьне радыё дапамагала яму ў працы на партыйнай пасадзе?
«Я хацеў бы сказаць, што ў нейкім сэнсе — так, таму што яна неяк пашырала мой кругагляд і давала магчымасьць пазнаёміцца з тымі момантамі гісторыі, асабліва гісторыі — Расеі, Беларусі, Савецкага Саюзу — аб якіх, хоць я й закончыў калісьці гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, я ня ведаў, бо гісторыя ў нас выкладалася вельмі тэндэнцыйна. Але сказаць, што я быў у той час ахоплены ці захоплены нейкімі ідэямі, якія прапагандаваліся Радыё Свабода, я не магу. Я быў у той час адданы камуніст — я гавару гэта і называю адпаведна. Цікавіла, але на мае асноўныя погляды не аказвала ўзьдзеяньня. Яно толькі выклікала ў мяне цікавасьць дазнацца яшчэ больш па гісторыі. Гэта прывяло ўрэшце да таго, што я зьмяніў некаторыя свае погляды на нашу гісторыю».
Наш архіў. Слухаем наступны фрагмэнт інтэрвію зь беларускім студэнтамі 1977 году:
***
• У Менску заснаваная Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка.
• У Менску пачалося будаўніцтва мэтрапалітэну.
• У Магілеве адкрыўся тэатар лялек.
• Заснаваны Беларускі навукова-дасьледны інстытут кардыялёгіі.
• У космас паляцеў другі беларус — Уладзімір Кавалёнак.
• У Ляўках Аршанскага раёну адкрыты філіял Літаратурнага музэю Янкі Купалы.
• Андрэю Макаёнку прысвоенае званьне народнага пісьменьніка Беларусі
А зараз — менскі эфір 1977 году...
***
Сёньня ў нас у гасьцях — наш слухач, колішні партыйны работнік Іосіф Адамавіч Навумчык. Вось жа, перадачы Беларускай Свабоды раздрукоўваліся на паперы і дасылаліся зь Менску ў гаркам КПСС. Ці прадпрымаліся на месцах нейкія захады супрацьстаяньня варожай радыёпрапагандзе?
«Перагледзеў некаторыя матэрыялы, скажам, двухгадзінны даклад Пятра Міронавіча Машэрава аб выхаваньні моладзі на ўсесаюзнай ідэалягічнай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў той час у Менску — там я нічога не знайшоў. Там ішла размова заўсёды аб абвастрэньні клясавай барацьбы, але я ня помню ніводнай падзеі, якая была б зьвязана з контарпрапагандысцкай акцыяй па Беларускай службе Радыё Свабода. Ну, акрамя тых артыкулаў, якія публікаваліся ў „Зьвязьдзе“, „Советской Белоруссии“ і іншых газэтах і рыхтаваліся тымі людзьмі, якія сачылі за гэтымі справамі. Але ні разнарадак, ні нейкіх акцыяў, якія былі б выкліканыя гэтымі перадачамі, я ўспомніць не магу. Здаецца, іх і не было».
I на заканчэньне — зноў наш архіў. Мы зноў вяртаемся да гутаркі 26-гадовай даўніны з трыма амэрыканскімі студэнтамі беларускага паходжаньня...

Год 1977 у сьвеце

1977 ГОД У БЕЛАРУСІ

СЛУХАЦЬ УСЮ ПЕРАДАЧУ:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная