Паведамляецца, што рашэньне будзе прынята на пасяджэньні кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ у Люксэмбургу 14 красавіка.
У сьпіс ужо ўнесены імёны былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і яго сыноў. На пасяджэньні таксама будзе разгледжана магчымае ўвядзеньне эмбарга на пастаўкі зброі ў Расею, а таксама забарона на імпарт тавараў з Крыму.
Паміж краінамі Эўразьвязу існуюць рознагалосьсі ў пытаньні ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да Расеі. Нямеччына выступае супраць прыняцьця жорсткіх мер напярэдадні пасяджэньня міжнароднай кантактнай групы па Ўкраіне, якая прызначаная на 16 красавіка ў Жэнэве. У пасяджэньні прымуць удзел міністры замежных спраў Расеі, Украіны і ЗША, а таксама кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан.