Партыя «Справядлівы сьвет» скептычна ставіцца да верагоднасьці абраньня адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі.
Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» мае намер удзельнічаць у перамовах па абраньні адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад апазыцыі на выбарах, якія павінны адбыцца не пазьней за лістапад 2015 года. Пра гэта БелаПАН паведаміў намесьнік старшыні арганізацыі Валеры Ухналёў.
Паводле яго слоў, 6 красавіка на пасяджэньні прэзыдыюму Цэнтральнага камітэту партыі было «выказана меркаваньне, што, у сувязі з рознымі пазыцыямі па гэтым пытаньні, праблематычна, ці змогуць дэмакратычныя сілы выйсьці на агульныя падыходы да вызначэньня адзінага кандыдата, а таксама, самае галоўнае, каб усе на яго працавалі».
«Але, тым ня менш, мы пра гэта казалі, што гэта патрэбная справа. Але ў многіх сябраў ЦК пакуль скептычнае стаўленьне да таго, што гэта можа быць пасьпяховае вырашэньне пытаньня», — сказаў Ухналёў.