Пра гэта ён сказаў у эфіры праграмы «Шустэр Live», адказваючы на пытаньне аб Харкаўскіх пагадненьнях 2010 года і цяперашняй пазыцыі Расеі адносна таго, што яна нібыта ўжо не павінна плаціць за базаваньне Чарнаморскага флёту, і цана на газ для Ўкраіны будзе такой жа, як да пагадненьняў.
«Па-першае, яны ўжо двойчы паднялі кошты на газ», — сказаў Турчынаў.
Ён падкрэсьліў, што энэргетычная бясьпека зьяўляецца вельмі важнай для Украіны, а ў Крыме «былі нашы стратэгічныя пэрспэктывы адносна альтэрнатыўнага энэргазабесьпячэньня».
У гэтым кантэксьце сьпікер нагадаў, што адным з першых прадпрыемстваў, якое захапілі расейскія вайскоўцы, быў «Чарнаморнафтагаз». Такім чынам, падкрэсьліў Турчынаў, супраць Украіны вядзецца і эканамічная вайна.
Турчынаў таксама адзначыў, што ў бліжэйшы час будзе акрэсьленая юрыдычная пазыцыя па кампэнсацыі Ўкраіне «мільярдных страт, якія нанесла Расея. За тыя страты, якія Ўкраіна панесла ў сувязі з захопам, акупацыяй тэрыторыі Украіны, Расея будзе плаціць падвойную, патройную цану». Ён выказаў меркаваньне, што міжнародныя суды падтрымаюць пазовы Ўкраіны.
Аляксандар Турчынаў заявіў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін хоча сарваць выбары 25 траўня, таму што баіцца стабільнай Украіны:
«Мы паказалі ўсяму сьвету — украінскі народ сам вырашыў, што шлях у Эўропу — гэта яго выбар. Украінскі народ можа сам зьмяніць ўладу», — сказаў Турчынаў.
«Стабільная Украіна — гэта прысуд для Пуціна. Бо расейскія грамадзяне таксама могуць падумаць, што самі здолеюць зрабіць тое, што зрабілі ва Ўкраіне, — адзначыў Турчынаў. Крым — гэта ня будзе паўвостраў адпачынку расейскіх вайскоўцаў. Гэта будзе страшная праблема для Расеі, якая сёньня ўжо знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі«,— сказаў Турчынаў.
Так, сытуацыя з Крымам, на яго думку, «прывядзе, як у свой час Аўганістан прывёў да падзеньня рэжыму Расейскай імпэрыі, гэтак жа Крым прывядзе да падзеньня рэжыму Пуціна» .