Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка кажа, што знайшоў паразуменьне з Турчынавым


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пасьля завяршэньня сустрэчы з выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандрам Турчынавым заявіў, што бакі знайшлі паразуменьне па ўсіх актуальных пытаньнях, перадае агенцтва Інтэрфакс.

Лукашэнка адзначыў: «Гэта былі вельмі карысныя перамовы. Мы абмяняліся думкамі па ўсіх пытаньнях. І я вельмі рады вынікам нашай сустрэчы. Мы знайшлі паразуменьне па ўсіх праблемах і пытаньнях, якія нас хвалявалі».

Рэакцыю Турчынава на сёньняшнія перамовы агенцтва пакуль не падае .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG