Па выніках назіраньня падчас датэрміновага галасаваньня на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага скліканьня назіральнікі праекту адзначылі факты прымусу да галасаваньня і спробы завышэньня яўкі выбарнікаў.
Прадстаўнікі праекту «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» правялі назіраньне за выбарчымі працэдурамі падчас датэрміновага галасаваньня і адзначылі наступныя тэндэнцыі правядзеньня галасаваньня:
1. Назіральнікі фіксуюць выпадкі прымусу да галасаваньня.
У Менску студэнты факультэту журналістыкі БДУ паведамілі пра прымус да гала- саваньня з боку загадчыцы катэдры замежнай журналістыкі і літаратуры Дасаевай Т. Н. У паведамленьні ад студэнтаў гаворыцца, што да іх падышла загадчыца катэдры і настойліва парэкамэндавала студэнтам, якія жывуць у інтэрнаце, прагаласаваць датэрмінова.
Прымус да датэрміновага галасаваньня таксама меў месца ў адносінах да працаўнікоў прадпрыемства ААТ «Менскі завод будаўнічых матэрыялаў», якія пражываюць у інтэрнаце прадпрыемства. У адзін зь дзён датэрміновага галасаваньня 90% тых, хто прагаласаваў, зьяўляліся жыхарамі інтэрнату гэтага заводу.
У Баранавічах выбарнік заявіў, што працаўнікоў ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» адмыслова адпусьцілі з працы для датэрміновага галасаваньня.
У адной з рэгіянальных установаў аховы здароўя была вывешаная аб’ява аб неабходнасьці забясьпечыць 100% яўку на датэрміновым галасаваньні.
2. Назіральнікі адзначаюць выпадкі разыходжаньня паміж дадзенымі назіральнікаў і выбарчых камісій у тым, што тычыцца лічбаў датэрмінова прагаласаваўшых выбарнікаў.
Самы высокі паказьнік завышэньня яўкі зафіксаваны на ўчастку № 20 у г. Баранавічы. Ва ўсе дні датэрміновага бесьперапыннага назіраньня фіксуецца завышэньне яўкі ў 2, а ў некаторыя дні ў 3 разы.
3. Грамадзкіх назіральнікаў выклікаюць на размовы.
Ствараюцца псыхалягічныя перашкоды працы назіральнікаў. Так, студэнту БДЭУ, назіральніку ад грамадзян, празь некалькі гадзін пасля акрэдытацыі патэлефанавалі з дэканату і выклікалі на размову.
Праект «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» не падтрымлівае ніякія палітычныя партыі, займаецца распаўсюджваньнем ідэі незалежнага назіраньня ў Беларусі сярод моладзі і дае магчымасьць кожнаму зацікаўленаму далучыцца да грамадзкага назіраньня. Акрамя назіраньня, праект займаецца грамадзкай адукацыяй праз падрыхтоўку відэаролікаў і інфармацыйных матэрыялаў, якія дазваляюць грамадзянам і назіральнікам даведацца больш аб правядзеньні выбараў у Беларусі.
Праект рэалізуецца сумесна арганізацыяй Belarus Watch, Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам і Беларускім Домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава.