Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада можа прыняць Дэклярацыю аб барацьбе за вызваленьне Ўкраіны


Старшыня Вярхоўнай Рады і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандр Турчынаў ўнёс у парлямэнт праект Дэклярацыі аб барацьбе за вызваленьне Ўкраіны.

Рада таксама плянуе афіцыйна абвесьціць Крым часова акупаванай тэрыторыяй.

«Упершыню пасьля заканчэньня Другой усясьветнай вайны агульнапрызнаныя межы Эўропы цынічна «перамалёўвае» краіна, якая паводле шматбаковых і двухбаковых дамоваў гарантавала тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, недатыкальнасьць і непарушнасьць яе межаў. Адзіным непрыхаваным матывам Расейскай Фэдэрацыі ў ажыцьцяўленьні гэтага міжнароднага злачынства зьяўляецца праславутая дактрына «разрастаньня расейскага сьвету», — гаворыцца ў дакумэнце.

Таксама ў праекце Дэклярацыі гаворыцца, што «ўкраінскі народ ніколі не прызнае анэксію неад’емнай часткі сваёй тэрыторыі — Аўтаномнай Рэспублікі Крым, захопленай Расеяй з грубым парушэньнем фундамэнтальных нормаў міжнароднага права і агульнапрызнаных прынцыпаў суіснаваньня дзяржаў».

«Вярхоўная Рада Ўкраіны зьвяртаецца да ўсіх сябраў міжнароднай супольнасьці з настойлівай просьбай ўстрымацца ад міжнароднага прызнаньня так званай „Рэспублікі Крым“ і анэксіі Крыму і горада Сэвастопаль у склад Расеі ў якасьці новых суб’ектаў Фэдэрацыі. Вярхоўная Рада Ўкраіны заяўляе, што Крым быў, ёсьць і будзе ў складзе Ўкраіны. Ўкраінскі народ ніколі і ні пры якіх умовах не спыніць барацьбу за вызваленьне Крыму ад акупантаў, якой бы цяжкай і працяглай яна не была», — сказана ў дакумэнце.

Вярхоўныя Рада таксама можа абвясьціць Крым «часова акупаванай тэрыторыяй». Пра гэта гаворыцца ў некалькіх законапраектах, унесеных у парадак дня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG