Рашэньне сваё Няпомняшчых абгрунтаваў так: «У краіне адсутнічаюць сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары».
У пацьвярджэньне кандыдат у дэпутаты прывёў наступныя факты: у склад выбарчых камісіяў ня ўключаны прадстаўнікі апазыцыйных партый і арганізацый, назіральнікі зафіксавалі на папярэніх выбарчых кампаніях сур’ёзныя рызыходжаньні яўкі выбарцаў з афіцыйнымі зьвесткамі.
Уладзімер Няпомняшчых лічыць, што пры цяперашняй арганізацыі выбараў нельга спраўдзіць вынікі галасаваньня, а выбарчыя камісіі не спрыяюць правядзеньню паўнавартаснай агітацыі. Камісія, у прыватнасьці, адмовілася друкаваць на ягоных улётках фатаздымак у майцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі». Гэты надпіс быў зарэтушаваны і на відэазвароце да выбарцаў.
Апрача таго, як напісаў Няпомняшчых, ён ня мае маральнага права ўдзельнічаць у так званых выбарах, калі ў краіне ў турмах застаюцца палітнявольнікі.
Гомельская-Навабеліцкай выбарчая акруга № 36 — адзіная ў краіне, дзе разам зь мясцовымі выбарамі праводзяцца паўторныя выбары ў Палату прадстаўнікоў.