Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Пуцін чарговы раз не дамовіліся


Рэфэрэндум у Крыме і крызыс ва Ўкраіне сталі тэмамі тэлефоннай размовы фэдэральнай канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным, якая адбылася ў нядзелю.

Паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, Пуцін выказаў пазыцыю Расеі ў тым сэнсе, што волевыяўленьне насельніцтва Крыму рэалізуецца ў поўнай адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права на прынцыпах раўнапраўя і самавызначэньня народаў.

З расейскага боку была выказана занепакоенасьць нагнятаньнем напружанасьці ва ўсходніх і паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны з боку, як выказаўся прэзыдэнт Расеі, «радыкальных груповак пры бязьдзеяньні кіеўскіх уладаў».

Паведамляецца, што абмяркоўвалася магчымасьць накіраваньня ва Ўкраіну маштабнай місіі АБСЭ для маніторынгу сытуацыі.

Прэс-служба Крамля не інфармуе, што казала прэзыдэнту Расеі фэдэральная канцлерка. Коратка паведамляецца, што яна павіншавала Пуціна з пасьпяховым правядзеньнем Параалімпійскіх гульняў у Сочы.

Аднак, паводле зьвестак тэлекампаніі CNN, Мэркель асудзіла дзеяньні Расеі ў Крыме і запатрабавала павелічэньня прысутнасьці назіральнікаў АБСЭ ва Ўкраіне.

Пра гэта таксама гаворыцца ў заяве прадстаўніка ўраду Нямеччыны Штэфана Зайбэрта.

Ён адзначыў, што канцлерка прапанавала ў кароткія тэрміны павялічыць прысутнасьць АБСЭ ва Ўкраіне і накіраваць большую колькасьць назіральнікаў у крызысныя зоны, у прыватнасьці на ўсход Украіны, адзначаецца ў заяве Зайбэрта па выніках тэлефоннай размовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG