Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: Украіна знойдзе і судзіцьме ўсіх завадатараў сэпаратызму


Арсень Яцанюк
Арсень Яцанюк

Украіна знойдзе і будзе судзіць ва ўкраінскіх і міжнародных судах усіх завадатараў сэпаратызму і расколу дзяржавы, заявіў прэм’ер-міністар гэтай краіны Арсень Яцанюк.

«Украінская дзяржава знойдзе ўсіх завадатараў сэпаратызму і расколу, якія зараз пад прыкрыцьцём расейскіх вайскоўцаў спрабуюць зьнішчыць незалежнасьць Украіны. Мы знойдзем ўсіх праз год, два, і будзем судзіць у ўкраінскіх і міжнародных судах», — заявіў Яцанюк.

«Адказнасьць за спробы зьвяржэньня дзяржаўнага ладу ў краіне наступіць (...) І Расея іх не абароніць», — цытуе Яцанюка «Ўкраінская праўда».


АБСЭ плянуе накіраваць назіральную місію ва Ўкраіну.


На пазачарговым паседжаньні АБСЭ мяркуецца прыняць рашэньне адправіць адмысловую назіральную місіі гэтай арганізацыі ва Ўкраіну.

Яцанюк заявіў, што місія будзе працаваць ва ўсходніх, паўднёвых абласьцях Украіны, а таксама ў Крыме.

«Спадзяюся , што цяпер на пазачарговым паседжаньні АБСЭ гэтае рашэньне будзе прынята», — сказаў Яцанюк.

Што да рэфэрэндуму, які праходзіць 16 сакавіка ў Крыме, прэм’ер-міністар Украіны падкрэсьліў, што гэта ня што іншае, як «цыркавое відовішча пад рэжысурай Расеі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG