Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве школьнік назваў Пуціна хлусам і вярнуў яму ягоны падарунак


ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

16-гадовы школьнік з Кіева Андрэй Сянько заявіў, што прэзыдэнт Расіі Ўладзімір Пуцін — хлус.

Таксама ён сказаў, што вяртае яму падараваны дзесяць гадоў таму наручны прэзыдэнцкі гадзіньнік, паведамляе тэлеканал 1+1.

У 2004 годзе Пуцін наведаў Кіеў з нагоды 60-годзьдзя вызваленьня Ўкраіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тады ж ён адказаў перад тэлекамэрамі на нямала пытаньняў, якія ўкраінцы задавалі праз інтэрнэт. Сярод 50 тысяч сабраных пытаньняў было і адно ад 6-гадовага Андрэя.

Хлопчык спытаўся ў прэзыдэнта РФ, пра што той марыць. Пуцін адказаў хлопчыку, што марыць, каб «усе былі шчасьлівыя і жылі ў міры», сьцьвярджае школьнік.

За гэтае пытаньне Сянько і атрымаў падарунак ад Пуціна. Адразу ён ня змог насіць гадзіньнік, бо той быў яму завялікі. Таму на сямейным сходзе было вырашана, што Андрэй яго надзене, калі яму споўніцца 16.

Хлопец адсьвяткаваў 16-годзьдзе месяц таму, але цяпер, празь дзесяць гадоў, Андрэй вырашыў вярнуць гадзіньнік:

«Вы мне зманілі. Хоць бы таму я вымушаны вярнуць вам ваш падарунак. Калі б у мяне была магчымасьць сустрэцца з вамі асабіста, я б сказаў вам у вочы — Уладзімір Уладзіміравіч, вы хлус», — сказаў Сянько.

Школьнік сказаў, што зь дзяцінства выхоўваўся ў любові да сваёй радзімы — Украіны, і цяпер гатовы абараняць мір на сваёй зямлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG