Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт ва Ўкраіне, 15 сакавіка. Расейскі дэсант напярэдадні рэфэрэндуму

абноўлена

Расея заблякавала рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН аб рэфэрэндуме ў Крыме. МЗС Украіны заявіла, што Расея ўварвалася ва Ўкраіну, і патрабуе неадкладнага вываду войскаў.

00:44 15.3.2014

Узброены расеец ехаў ва Ўкраіну празь Беларусь

01:04 15.3.2014

У Крыме людзі выйшлі супраць незаконнага рэфэрэндуму

01:25 15.3.2014

У Харкаве сутыкненьні, ёсьць забітыя

03:06 15.3.2014

Дзеячы навукі і культуры Беларусі асудзілі спробы дзяліць Украіну

03:56 15.3.2014

Віцэ-прэзыдэнт ЗША наведае Польшчу і Літву

07:29 15.3.2014

Расейскія ўзброеныя сілы + вайсковыя базы (інфаграфіка)


Як выглядаюць сёньня Ўзброеныя сілы Расеі? Ці зможа Ўкраіна процістаяць яе амаль трохмільённай арміі? У якіх краінах былога СССР знаходзяцца расейскія вайсковыя базы

07:31 15.3.2014

Анэксія Крыму абыдзецца Расеі ў 20 млрд эўра — СМІ

Нават калі Крым адколецца ад Украіны і далучыцца да Расеі, прайграюць ад гэтага самі крымчане і расефцы, але не народ Украіны. У сярэднетэрміновай пэрспэктыве далучэньне паўвострава абыдзецца Маскве ў 20 млрд эўра. Расейскім падаткаплатнікам ёсьць над чым задумацца.

Чытаць далей
08:33 15.3.2014

Кіраўнік Чачні хоча, каб на яго наклалі санкцыі ЗША і Эўразьвязу


Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі ў Расіі Рамзан Кадыраў заявіў, што не знэрвуецца, калі патрапіць у сьпіс для санкцый Эўразьвязу праз Украіну, паведамляе ў суботу расейскае агенцтва ІТАР-ТАСС.

Паводле яго слоў, ён, наадварот, пакрыўдзіцца, калі ў гэтым сьпісе не на першым месцы, і будзе рады трапіць ў яго разам з «годнымі павагі людзьмі, якія стаяць на варце інтарэсаў сваёй краіны».

«Бандэраўцы забіваюць ні ў чым не вінаватых людзей, а Эўропа і ЗША прымаюць у сябе галоўных тэрарыстаў. Поўнае свавольле. А ў нас моцная дзяржава, і ніякімі санкцыямі і пагрозамі яны не даб’юцца таго, што яны зьдзейсьнілі ў іншых краінах. Мы стаім на абароне сваёй Радзімы», — прыводзіць агенцтва словы Кадырава.
09:52 15.3.2014

ЗША пакідаюць авіяносец у Міжземным моры і будуць разглядаць просьбу арміі Украіны аб дапамозе

09:53 15.3.2014
Прэм'ер Канады едзе ва Ўкраіну
09:53 15.3.2014

Беспарадкі ў Харкаве былі сплянаванай правакацыяй

10:08 15.3.2014

ЗША гатовыя да хуткага адказу на рэфэрэндум у Крыме

10:31 15.3.2014

Крымскія татары хочуць, каб НАТО не дапусьціла кровапраліцьця

10:32 15.3.2014

Расейскія зьнішчальнікі прызямліліся ў Бабруйску

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG