Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША наведае Польшчу і Літву


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн наведае Польшчу і Літву на фоне росту напружанасьці ў суседняй Украіне.

Паводле Белага Дому, паездка пачнецца ў панядзелак і будзе часткай намаганьняў ЗША па аказаньні ціску на Расею з нагоды яе ваеннай інтэрвэнцыі ў Крыме.

Байдэн наведае рэгіён на наступны дзень пасьля плянаванага галасаваньня ў Крыме аб тым, каб аддзяліцца ад Украіны і, магчыма, далучыцца да Расеі. ЗША называюць плянаваны рэфэрэндум непрымальным.

Байдэн сустрэнецца з прэзыдэнтам і прэм'ер-міністрам Польшчы, а таксама з прэзыдэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі. Белы дом кажа, што палітыкі плянуюць абмеркаваць шляхі аказаньня падтрымкі сувэрэнітэту Украіны. Яны таксама абмяркуюць ўзаемныя абавязаньні ў сфэры абароны саюзьнікаў па НАТО.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG