На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.
— Кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майра Мора, адказваючы на пытаньні журналістаў 10 сакавіка ў Менску, пацьвердзіла, што праблема палітзьняволеных застаецца самай галоўнай перашкодай для пашырэньня супрацоўніцтва Эўразьвязу зь Беларусьсю. Некаторыя аналітыкі сьцьвярджаюць, што на фоне ўзмацненьня ціску Расеі на постсавецкай прасторы беларускім уладам варта было б тэрмінова аднавіць дыялёг з эўрапейскімі структурамі. Чаму афіцыйны Менск дагэтуль не ідзе на гэты крок?
— Я згодны з тым, што гэта было б найлепшым крокам — і людзі выйшлі б на волю, і адносіны Менску з Брусэлем палепшыліся б. Што тычыцца прычынаў, чаму беларускае кіраўніцтва не ідзе на гэта. Па-першае, гэта ў традыцыях аўтарытарных рэжымаў — не даваць зьяўляцца любым праявам апазыцыі, любым элемэнтам супраціву. На думку аўтарытарных кіраўнікоў, гэта слабасьць — калі аслабляюцца цуглі.
Другая прычына — замежныя абставіны дагэтуль не лічыліся настолькі важнымі для афіцыйнага Менску, каб пайсьці на гэты крок. Нагадаю, што аднойчы беларускія ўлады ўжо вызвалялі Казуліна ды іншых палітвязьняў, калі ў гэтым была моцная палітычная неабходнасьць. Аднак на гэты раз беларускае кіраўніцтва дасюль не было настолькі зацікаўленае ў паляпшэньні адносінаў з Эўропай, каб пайсьці на гэты крок другі раз.
— Аднак тыя самыя замежныя ўмовы імкліва мяняюцца, перш за ўсё — канфлікт Крамля з Украінай. Плюс надыход Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску. І вось міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч пацьвердзіў інфармацыю аб правядзеньні сёлета амністыі, прымеркаванай да 70-годзьдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай новай сытуацыі ці можна прагназаваць, што палітвязьні могуць трапіць пад гэтую амністыю?
— Сапраўды, замежнапалітычныя ўмовы моцна зьмяніліся, і яны падштурхоўваюць беларускія ўлады пайсьці на гэты крок. Гэта надае спадзяваньняў, што гэта ўжо ня толькі словы, але што амністыя палітвязьняў сапраўды рыхтуецца. Амністыя гэтая цікавая яшчэ і тым, што яна дазваляе ўладам захаваць твар і не патрабаваць, напрыклад, ад Міколы Статкевіча пісаць прашэньне аб памілаваньні. Ну і галоўнае, паўтаруся, зьмяніліся зьнешнія ўмовы, якія штурхаюць улады да прыняцьця такога рашэньня.