Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ не пакідае ў баку праблему палітвязьняў у Беларусі


Праблема палітвязьняў застаецца самай галоўнай перашкодай для пашырэньня супрацоўніцтва Эўразьвязу зь Беларусьсю, заявіла кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майра Мора, адказваючы на пытаньні журналістаў 10 сакавіка ў Менску.

«Праблема палітвязьняў захоўваецца. Гэта самая галоўная і першая перашкода для пашырэньня нашага супрацоўніцтва», — падкрэсьліла Мора.

На пытаньне БелаПАН, ці можа ў бліжэйшы час гэтая праблема вырашыцца, кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ адказала: «Гэта пытаньне да беларускага боку».

Некалькімі гадзінамі раней, выступаючы ў ходзе дыскусіі на тэму «ЭЗ-Беларусь: погляд у мінулае і будучыня», арганізаванай прадстаўніцтвам ЭЗ у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры, начальнік упраўленьня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Дзяніс Сідарэнка заявіў, што Беларусь шчыра зацікаўленая ў разьвіцьці нармальных адносін з ЭЗ на аснове раўнапраўя, павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго.

Паводле яго, «з-за шэрагу абставін» патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і ЭЗ «выкарыстоўваецца ў няпоўнай меры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG