Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі Мікалая Дзядка: Магчыма, яго зноў кінулі ў ШЫЗА


Мікалай Дзядок
Мікалай Дзядок

Больш за два тыдні няма лістоў ці званкоў ад вязьня магілёўскай турмы, актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка. Жонка палітвязьня Валерыя Хоціна кажа пра магчымасьць пакараньня карцэрам ці ШЫЗА.

«Звычайна, калі доўга ня піша, прычым адразу ўсім, гэта значыць, што яго, магчыма, закрылі на некалькі дзён, таму такі перапынак».

Валерыя Хоціна падлічыла: за час знаходжаньня ў турме яе мужа каралі карцэрам ня менш за 6 разоў, а калі сядзеў у калёніі, то ШЫЗА меў некалькі разоў, затое палову году сядзеў у ПКТ — гэта памяшканьне камэрнага тыпу. Адной з прычын дадатковага пакараньня ў зьняволеньні для Мікалая Дзядка стала ягоная адмова пісаць прашэньне аб памілаваньні, лічаць сваякі палітвязьня.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 году зьняволеньня за нібыта хуліганскія дзеяньні адносна афіцыйных будынкаў. Мікалай Дзядок сваёй віны не прызнаў і працягвае дамагацца апраўданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG