Калі Расея ня пойдзе на дээскаляцыю напружанасьці ў сваім уварваньні ва Ўкраіну, Эўразьвязу будзе неабходна перайсьці да наступнага ўзроўню санкцый, заявіў у нядзелю міністар замежных справаў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер .
Гэта прыйдзецца зрабіць, калі падчас перамоваў у панядзелак ці аўторак Расея, у прыватнасьці, не пагодзіцца на пераход да міжнароднага фармату падрыхтоўкі дээскаляцыі, заявіў ён у эфіры нямецкага тэлеканалу ZDF.
Другі ўзровень санкцый прадугледжвае ўвядзеньне абмежаваньняў на паездкі на тэрыторыю ЭЗ, адказных за цяперашні крызіс вакол Украіны і замарожваньне іх актываў, наяўных у Эўрапейскім зьвязе.
Раней у нядзелю канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель у размове з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным падкрэсьліла яму, што прапанаваны «так званы рэфэрэндум» у Крыме незаконны. Як паведамілі ў Бэрліне, Мэркель сказала Пуціну, што Расеі неабходна тэрмінова пагадзіцца на стварэньне міжнароднай кантактнай групы для палітычнага вырашэньня крызісу вакол уварваньня Расеі ва Ўкраіну.
У Маскве ж паведамілі, што Пуцін, наадварот, усё пераконваў Мэркель у тым, што рэфэрэндум аб уступе Крыму да Расеі грунтуецца на нормах міжнароднага права.
У чацьвер Эўрапейскі зьвяз увёў супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну першы пакет санкцый: спыніў перамовы з Расеяй аб зьмякчэньні візавага рэжыму і пра новую дамову аб супрацы. У Эўразьвязе паведамілі, што гэта толькі першы этап санкцый з трох прапанаваных. Другім павінна стаць замарожваньне актываў і візавыя санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў. Трэці этап, які пачынаюць распрацоўвац,, можа прадугледжваць, сярод іншага, шырокі аб’ём эканамічных санкцый.
ЗША ў той жа дзень ўвялі першую частку сваіх санкцый супраць Расеі і папярэдзілі, што магчымыя і наступныя .