У перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку ў Менску бяруць удзел лідэр АГП Анатоль Лябедзька, лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, а таксама некалькі дэмакратычных актывістаў.
Удзельнікаў пікету пільнуюць міліцыянты. Выступы пікетоўцаў, якія праз мэгафон заклікаюць людзей ісьці на мясцовыя выбары 23 сакавіка, глушаць музыкай зь вялікіх калонак.
Удзельнікаў пікету пільнуюць міліцыянты. Выступы пікетоўцаў, якія праз мэгафон заклікаюць людзей ісьці на мясцовыя выбары 23 сакавіка, глушаць музыкай зь вялікіх калонак.