Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абяцаюць стрымліваць замахі Расеі на ўкраінскія тэрыторыі


Вільям Бэрнс (William Burns)
Вільям Бэрнс (William Burns)

ЗША будуць стрымліваць далейшыя замахі Расеі на ўкраінскія тэрыторыі, заявіў намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Вільям Бэрнс на слуханьнях у Камітэце замежных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША 6 сакавіка.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Белага дому.

Прэзыдэнт Барак Абама, дзяржсакратар Джон Кэры і ўся адміністрацыя настойліва працуюць, пастаянна і мэтадычна, каб забясьпечыць Украіне тэрміновую міжнародную падтрымку дзеля супрацьстаяньня ціску Расеі. Сярод асноўных элемэнтаў стратэгіі падтрымкі Ўкраіны — «стрымліваньне далейшых замахаў на ўкраінскія тэрыторыі і далейшы ціск, каб пакласьці канец акупацыі Крыму Расеяй», — адзначыў Бэрнс.

«Прэтэнзіі з боку Расеі ніколі не былі пераканаўчымі і не давалі ніводнай падставы для ваеннага ўмяшаньня», — лічыць намесьнік дзяржсакратара.

«Мы далі выразна зразумець, што тое, што Расея зрабіла, будзе мець наступствы. Мы працуем з нашымі партнэрамі, каб даць зразумець: гэтыя наступствы будуць расьці, калі ўмяшаньне будзе пашырацца», — адзначыў ён.

Абама 6 сакавіка падпісаў рашэньне аб увядзеньні санкцыяў, сярод якіх — замарожваньне актываў і забарона на паездкі фізычных і юрыдычных асобаў, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці, якая падрывае дэмакратычныя працэсы або інстытуты ва Ўкраіне, пагражае міру, бясьпецы, стабільнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, асобаў, якія бяруць удзел у незаконным прысваеньні актываў Украіны ці прад’яўляюць прэтэнзіі на кіраваньне любой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкай або вобласьцю Ўкраіны без адпаведных паўнамоцтваў на гэта ад улады Ўкраіны.

Гэтае рашэньне будзе ўводзіцца на гнуткай аснове, каб вызначыць тых, хто непасрэдна браў удзел у дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне.

Дзярждэпартамэнт ЗША таксама ўвёў візавыя абмежаваньні для шэрагу чыноўнікаў і прыватных асобаў.

«Мы працягваем пераглядаць кожны аспэкт нашых адносін з Расеяй — ад прыпыненьня падрыхтоўкі да саміту G-8 у Сочы да прыпыненьня ключавых элемэнтаў нашых двухбаковых стасункаў», — адзначыў Бэрнс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG