Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць пачаць продаж газу Ўкраіне


Члены камітэту па энэргетыцы і камэрцыі палаты прадстаўнікоў ЗША зарэгістравалі законапраект, які дазваляе экспарт звадкаванага прыроднага газу ў краіны Ўсходняй Эўропы, у тым ліку і ва Ўкраіну.

Мэтай названа зьніжэньне залежнасьці краінаў ад паставак расейскага газу, паведамляе УНІАН.

«Ухваляючы гэты закон, мы пасылаем выразны сыгнал, што Амэрыка мае намер у поўнай ступені скарыстацца сваімі энэргетычнымі рэсурсамі, разьвіваць іх ня толькі для ўласных патрэбаў, але і для забесьпячэньня паставак газу для нашых саюзьнікаў для зьніжэньня ўплыву Расеі,» — гаворыцца ў паведамленьні з спасылкай на словы старшыні камітэту Фрэда Аптана .

На думку экспэртаў, у выпадку паставак у Эўропу амэрыканскага газу расейская кампанія «Газпрам» і, у выніку, бюджэт Расейскай Фэдэрацыі, панясуць вялікія страты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG