Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Ежэль: Расейцы павінны вывесьці войскі


Міхаіл Ежэль
Міхаіл Ежэль

Украіна лічыць, што Расея павінна адмовіцца ад парушэньня сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, заявіў амбасадар Ежэль.

«Украінскі бок расцэньвае дзеяньні расейскага боку як агрэсію, якую неабходна спыніць».

Дыплямат, які раней займаў пасаду міністра абароны Ўкраіны, адзначыў, што разумее, што «войскі неадкладна не выводзяцца». Таму расейскаму боку варта «плянава, павольна вывесьці войскі з тэрыторыі Ўкраіны»:

«Ня можа быць дэмакратыі на штыках. Калі сёньня штыкі, то заўтра будзе і партызанская вайна. Пачаць ваенныя дзеяньні проста, спыніць вельмі цяжка. У выпадку рэальных ваенных дзеяньняў пераможцаў ня будзе. Будзе боль і горыч страты», — перакананы амбасадар Украіны ў Беларусі.

«Ніводзін грамадзянін Украіны не зьвяртаўся ў нашу амбасаду з просьбай дапамагчы ў пераезьдзе ў Беларусь і ў працаўладкаваньні ў Беларусі», — заявіў сёньня амбасадар Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежэль падчас прэсавай канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне радыё Свабода, колькі уцекачоў з Украіны папрасілі прытулку ў Беларусі.

«Нам не вядома ніводнага такога выпадку, — сказаў амбасадар. — Расейскія чыноўнікі называюць нейкія шалёныя лічбы, у якія цяжка паверыць. І наагул, стаўленьне ў Расеі да нашай праблемы вельмі дзіўнае: калі расейскі чалавек любіць сваю радзіму, дык яго называюць патрыётам; калі ж украінец любіць сваю краіну, дык яго называюць бандэраўцам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG