21:05
4.3.2014
19:24
4.3.2014
На магілу Рыгора Барадуліна ўскладаюць кветкі ды вянкі.
19:02
4.3.2014
Рыгора Барадуліна хаваюць пад гімн «Магутны Божа», які сьпяваюць прысутныя.
18:59
4.3.2014
На могілках выступілі з разьвітальным словам Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч.
18:54
4.3.2014
На могілках адбываецца набажэнства. Уладзімер Някляеў трымае партрэт Рыгора Барадуліна, а Ўладзімер Арлоў — крыж.
18:17
4.3.2014
Труну прывезьлі на могілкі, дзе пахавана маці Рыгора Барадуліна. Прысутныя трымаюць бел-чырвона-белы сьцяг.
17:52
4.3.2014
Сярод выступоўцаў на жалобным мітынгу таксама паэт Уладзімер Някляеў і пісьменьнік Барыс Пятровіч.
Мітынг скончыўся.
На вушацкіх могілках сабралася каля 80 чалавек, сьвятары розных канфэсій.
Мітынг скончыўся.
На вушацкіх могілках сабралася каля 80 чалавек, сьвятары розных канфэсій.
17:29
4.3.2014
У сваім выступе пісьменьнік Уладзімер Арлоў сказаў:
«Ягоная боская ўсьмешка заўсёды асьвятляла любую кампанію, любую сябрыну. Ягоная паэзія асьвятляла ўсю Беларусь. Усьмешка згасла, паэзія застаецца з намі. Там, у нябеснай Беларусі, Рыгор Іванавіч сустрэнецца, а можа, яго душа ўжо сустрэлася, з душой яго найлепшага сябра Васіля Быкава».
Арлоў пакрыў труну Рыгора Барадуліна бел-чырвона-белым сьцягам, якім пакрывалі труну Васіля Быкава.
Сярод прысутных Валянціна Быкава.
Ёсіф Навумчык перадаў спачуваньні ад старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.

17:13
4.3.2014
Жалобны мітынг пачаўся на беларускай мове. Прадстаўнік уладаў сказаў, што частка прамоваў прагучыць тут, а частка на могілках. Першай узяла слова начальніца аддзелу культуры Ўшацкага райвыканкаму Натальля Марковіч.
17:08
4.3.2014
16:55
4.3.2014
Пад’ехаў катафалк з труной.
16:53
4.3.2014
Хлопцы з Наваполацку разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і сталі ўздоўж дарогі. Тацяна Севярынец у бел-чырвона-белым шаліку.
Таксама пад’ехалі прадстаўнікі ўпраўленьня ідэалёгіі і культуры Віцебскага аблвыканаму зь вянкамі.
Прыехалі прадстаўнікі Саюзу пісьменьнікаў разам з Уладзімерам Арловым. Высьвятляюць, хто будзе весьці жалобны мітынг. Прадстаўнікі аблвыканкаму настойваюць, што весьці будуць яны.
Сярод тых, хто прыехаў разьвітацца з Рыгорам Барадуліным, — старшыня Віцебскай абласной рады ТБМ Ёсіф Навумчык.

16:31
4.3.2014
Людзі зьбіраюцца ля хаты Рыгора Барадуліна ва Ўшачах
16:07
4.3.2014
У Вушачах мясцовыя жыхары сабраліся на Школьнай вуліцы, каля дома нумар 6, які належаў Рыгору Барадуліну. Тут рыхтуецца жалобны мітынг, арганізаваны мясцовымі ўладамі. Хата зачынена на замок. Перад хатай стол пад барвовым абрусам. Разьвітацца з Рыгорам Барадуліным тут сабралася каля ста чалавек.
14:05
4.3.2014
Тысячы беларусаў хаваюць Барадуліна
Народнага паэта Рыгора Барадуліна хаваюць пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Некалькі тысяч чалавек прыйшлі разьвітацца з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Толькі частка зь іх патрапіла ў Чырвоны касьцёл, дзе прайшла пахавальная служба паводле грэка-каталіцкага і рыма-каталіцкага абрадаў.
Пасьля імшы у труну паэта паклалі бел-чырвона-белы сьцяг.
Словы ў памяць Рыгора Барадуліна выказалі архімандрыт Сяргей Гаек і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці, паэт Уладзімер Някляеў, якія казалі пра геній паэта, роўнага клясыкам, ягоны духоўны подзьвіг.
Катафалк з труной Барадуліна і некалькі аўтобусаў зь людзьмі накіраваліся ў Вушацкі раён, дзе народнага паэта пахаваюць побач з магілай маці.
13:50
4.3.2014
13:50
4.3.2014
13:43
4.3.2014
Партрэт Барадуліна нясе Ўладзімер Някляеў.
13:41
4.3.2014
Труну нясуць да катафалка. На Плошчы незалежнасьці каля тысячы людзей. Яны пяюць гімн Магутны Божа.
13:37
4.3.2014
Пачаўся жалобны мітынг Труну Барадуліна з нацыянальным сьцягам паклалі на сталы пры парозе касьцёла. Пачаўся грамадзянскі мітынг. Першым выступае Ўладземер Някляеў.
Уладзімер Някляеў на прыступках Чырвонага касьцёла пра Рыгора Барадуліна:
«Чалавеку духоўна сьляпому не давядзеш, што Рыгор Барадулін — гэта цуд, як сьпеў салоўкі, як узыход сонца. Але ёсьць людзі, не глухія і не сьляпыя, беларусы, якія сёньня жалобна разьвітваюцца з паэтам, з чарадзеем беларускага слова.
Яны разумеюць, з кім яны разьвітваюцца. Як разумелі, калі разьвітваліся з Багдановічам, Коласам, Купалам. Сёньня зразумела, што Рыгор Барадулін роўны зь імі. І няма роўнага яму сучасьніка. Ён увабраў у сябе ўсё, што мы лічым беларушчынай, увабраў сапраўды беларускі дух. Давайце ўсім беларускім сьветам памолімся за нашага нацыянальнага паэта, за беларускую зямлю і беларускае неба. Дзякуй Богу, што дай такога сына Беларускай зямлі».
«Барадулін роўны Купалу, Коласу, Багдановічу»
Уладзімер Някляеў на прыступках Чырвонага касьцёла пра Рыгора Барадуліна:«Чалавеку духоўна сьляпому не давядзеш, што Рыгор Барадулін — гэта цуд, як сьпеў салоўкі, як узыход сонца. Але ёсьць людзі, не глухія і не сьляпыя, беларусы, якія сёньня жалобна разьвітваюцца з паэтам, з чарадзеем беларускага слова.