Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разьвітваецца з Рыгорам Барадуліным

Народнага паэта Рыгора Барадуліна пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам.

13:36 4.3.2014
На вуліцы яшчэ адна малітва. Сьвятары пяюць: «Вечная памяць!»
13:33 4.3.2014
13:33 4.3.2014
13:33 4.3.2014
13:29 4.3.2014
У труну Барадуліна паклалі бел-чырвона-белы сьцяг.
13:28 4.3.2014
Б'юць званы, выносяць вянкі і труну. На вуліцы сабраліся сотні людзей.
13:23 4.3.2014
Просяць вызваліць праход для вынасу труны.
13:21 4.3.2014

Апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці ў сваім звароце завіў:


«Нерухомае маўчаньне гэтага цела — апошні жэст творчасьці Рыгора Барадуліна. Мова — гэта інструмэнт, якім Бог гаворыць з народам. На гэтым інструмэнце Рыгор Барадулін выконваў дзівосныя мэлёдыі. Ён таксама хацеў, каб іншыя шляхетныя народы і іншыя культуры спрычыніліся да Беларусі. Ён пераклаў кнігу вершаў „Рымскі трыпціх“ Яна Паўла ІІ, якога неўзабаве далучаць да сьвятых. Я веру, што беларусы выйдуць яму насустрач, каб вывесьці яго да Бога. Беларусы, любіце сваіх мастакоў, якія вучаць вас уздымаць вочы да Бога. Божа, благаславі Беларусь і яе народ».
13:12 4.3.2014
Зачытваюць зварот апостальскага нунцыя. Сам ён знаходзіцца па за межамі Беларусі.
12:44 4.3.2014
Пачынаецца супольная малітва за Рыгора Барадуліна.
12:43 4.3.2014

«Барадулін збудаваў сабе нярукатворны помнік»


Мітрапаліт Тавдэвуш Кандрусевіч выступіў зь вялікім эмацыйным, сапраўды палымяным казаньнем аб жыцьці, сьмерці чалавека, ролі ў ім Бога, аб рыгору Барадуліну:

«Дзядзька Рыгор! Дзякуем табе за твой прыклад, за твае вершы, за тваё сьведчаньне веры, за тое. што ў розныя часы ты заўсёды заставаўся верным свайму хрысьціянскаму і грамадзянскаму пакліканьню...

Дзядзька Рыгор сабе збудаваў сабе нярукатворны помнік, сваімі вершамі, творамі, да якога не зарасьце дарога. Зь яго твораў мы можам вучыцца, як жыць, як адказваць на складаныя пытаньні нашага часу, як жыць Божай праўдай».
12:14 4.3.2014
Працягваецца памінальная служба паводле каталіцкага абраду.
12:13 4.3.2014

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: «Перастала біцца сэрца вялікага чалавека нашай зямлі».

12:11 4.3.2014
Да жалобнай цырымоніі далучыліся каталіцкія сьвятары.
12:08 4.3.2014
Сьвятары з крыжом абыходзяць касьцёл. Тут мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
12:04 4.3.2014
Труну Барадуліна накрываюць вечкам.
12:01 4.3.2014

«Дзядзька Рыгор ужо сустрэўся зь Янам Паўлам ІІ і сваім сябрам Васілём»


Айцец Андрэй Абламейка сказаў пра Рыгора Барадуліна:

«Ён быў маральным аўтарытэтам. Але не таму, што ён быў бесчалавечным духам, а менавіта таму, што ён быў чалавекам, якому цяжка, якому баліць, які хварэе. Але дух яго быў настолькі моцны, што ён мог праз слова натхняць іншых на духоўнае жыцьцё і ахвяраваць у дачыненьні да Радзімы. Вельмі шчасьлівы беларускі народ, што ён мае такога волата духа і слова як Рыгор Барадулін. Я думаю, што дзядзька Рыгор ужо сустрэўся зь Янам Паўлам ІІ і са сваім сябрам Васілём, іншымі беларусамі, якія несьлі цяжкі крыж — быць сымбалем для народу. Быць сымбалем — гэта вельмі складана. Людзі заўсёды прагнуць дакрануцца да такога чалавека, сфатаграфавацца разам зь ім, але не зважаюць на яго душу. А яны ж таксама слабыя людзі. Сёньня я хачу памаліцца за родных і блізкіх брата Рыгора, якія разам зь ім несьлі гэты крыж».
12:00 4.3.2014
Людзі пяюць духоўны гімн «Магутны Божа».
11:51 4.3.2014

«Барадулін — гэта дар Божы»

Архімандрыт Сергій Гаек сказаў пра Рыгора Барадуліна:

«Тое, што мы тут, — гэта шанец, які нам дае Бог, каб мы нешта ўзялі для сябе. Я хачу выказаць удзячнасьць усім, хто выказаў спачуваньні грэка-каталіцкай царкве з нагоды страты, а таксама і ўсім, хто выказаў удзячнасьць за Рыгора Барадуліна. І гэта так, бо ён быў дарам Божым. Але кожны дар — гэта заданьне. Заклікаю ўсіх маліцца за супакой брата Рыгора. Той яго прыклад мужнасьці, патрыятызму, духоўнасьці хай застанецца ў нашых думках».
11:41 4.3.2014
Архімандрыт Сяргей Гаек і айцец Андрэй Абламейка выступаюць. Андрэй Абламейка кажа пра Барадуліна як свайго маральнага аўтарытэта, які натнняй людзей на ахвярнасьць у адносінах да Радзімы і Бога.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG