ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, разьвітаньне з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным у Чырвоным касьцёле (9.45–13.00). У 13.15 – ад'езд у Вушачы (Віцебская вобласьць), дзе адбудзецца пахаваньне.
Менск, разьвітаньне са старшынём Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб'яднаньняў і абшчынаў, архітэктарам Леанідам Левіным у канцэртнай залі «Менск» (11.00–13.00).
Кіеў, візыт дзяржсакратара ЗША Джона Кэры.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1386 – вялікі князь літоўскі Ягайла каранаваны на польскага караля.
1956 – у Беластоку пачала выходзіць газэта «Ніва».
1992 – Уга Чавэс арганізаваў няўдалы вайсковы пераварот у Вэнэсуэле, які выклікаў вялікі скачок ягонай папулярнасьці сярод найбяднейшых пластоў грамадзтва.
У гэты дзень нарадзіліся:
1634 – Казімер Лышчынскі, філёзаф-матэрыяліст родам з-пад Берасьця, пэдагог і грамадзкі дзяяч, пакараны сьмерцю за атэізм.
1678 – Антоніё Вівальдзі, італьянскі кампазытар.
1782 – Казімер Ельскі, беларускі скульптар, першы прафэсар скульптуры ў Беларусі.
1890 – Язэп Германовіч (Вінцук Адважны), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, паэт, публіцыст.
1897 – Васіль Шаранговіч, савецкі партыйны дзяяч.
1924 – Аляксандар Коршунаў, беларускі літаратуразнавец.
1949 – Валянцін Собаль, беларускі археоляг.
1958 – Лявон Баршчэўскі, беларускі філёляг, перакладнік, грамадзкі дзяяч.
У гэты дзень памерлі:
1687 – Якуб Суша, рэлігійны пісьменьнік, уніяцкі япіскап.
1812 – Яўхім Храптовіч, дзяржаўны, гаспадарчы, навуковы і культурны дзяяч ВКЛ, апошні канцлер ВКЛ.
1852 – Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.
1892 – Францішак Вярэнька, беларускі краязнавец і археоляг.
2005 – Карлас Шэрман, беларуска-гішпанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца.
ЦЫТАТА ДНЯ
Увечары
Счырванелі нябёсы
Ад сораму
Ці не за мінулы дзень.
Карлас Шэрман