Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы ў Крыме застаюцца вернымі прысязе — Мінабароны


Салдат украінскага войска
Салдат украінскага войска

Інфармацыя пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта пакідаюць свае вайсковыя часткі на тэрыторыі Крыму і пра масавыя звальненьні ва ўзброеных сілах Украіны не адпавядае сапраўднасьці.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Ўкраіны. У дакумэнце адзначана, што такую інфармацыю распаўсюдзілі некаторыя замежныя СМІ, і яна зьяўляецца правакацыяй.

У Мінабароны адзначылі, што тыя вайскоўцы, якія ў гэтыя дні ў Крыме блякаваныя ўзброенымі асобамі, захоўваюць спакой.

«Яны спрабуюць шляхам перамоваў не дапусьціць кровапраліцьця, разумеючы ўсю адказнасьць за свае сем’і і мірных грамадзян», — гаворыцца ў заяве.

У ведамстве адзначаюць, што вайскоўцы адмаўляюцца выконваць патрабаваньні скласьці зброю.

У дакумэнце прыведзены прыклад вайскоўцаў Сэвастопальскай брыгады тактычнай авіяцыі імя Пакрышкіна, якія заявілі аб вернасьці прысязе і адмовіліся здаць зброю па патрабаваньні ўзброеных асобаў, якія захапілі аэрадром «Бельбек» ля Сэвастопаля.

Таксама распавядаецца пра асабісты склад Акадэміі ваенна-марскіх сіл імя Нахімава, які сёньня заявіў, што не здасьць зброю і не дапусьціць узброеных асоб на тэрыторыю акадэміі.

«Тэрыторыі вайсковых частак узброеных сіл Украіны знаходзяцца пад кантролем украінскіх вайскоўцаў», — запэўнілі ў Мінабароны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG